МАРГ праверыла запраўкі па ўсёй Беларусі. Кожная другая з парушэннямі
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю правяло маніторынг 105 АЗС і знайшло парушэнні ў кожным другім аб'екце, паведамілі ў прэс-службе МАРГ.

Парушэнні заканадаўства знайшлі ў кожным другім аб'екце. Сярод найбольш частых парушэнняў — невыкананне абавязковага пераліку тавараў.
У 4 гандлёвых аб'ектах АЗС Магілёўскай вобласці забароненая рэалізацыя «пратэрміноўкі» на суму звыш 130 рублёў, у 5 аб'ектах Гомельскай вобласці — 10 найменняў на агульную суму 49,50 рубля.
Таксама заўвагі тычыліся адкрытага выкладання тытунёвых вырабаў, адсутнасці інфармацыі аб забароне продажу непаўналетнім алкаголю, тытуню і запалак, адсутнасці цэннікаў і нагрудных знакаў у персанала, а таксама непадаванне звестак пра кнігу скаргаў. На некаторых запраўках візуальна не выдзелілі тавары з дзяржаўнай сімволікай.
Пасля праверак выдадзена 29 рэкамендацый аб ліквідацыі парушэнняў і 8 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі тавараў з прамінулымі тэрмінамі прыдатнасці, падкрэслілі ў ведамстве.
Нягледзячы на асобныя заўвагі, у цэлым спецыялісты МАРГ адзначылі, што на большасці АЗС чыста і падтрымліваецца парадак.
Ці могуць па камерах на запраўках праверыць тэхагляд і аштрафаваць?
У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома
Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі
На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары