10 снежня Аляксандр Лукашэнка падпісаў новы закон, які ўносіць комплексныя змены ў Кодэкс аб адукацыі, паведамляе ягоная прэс-служба.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: No Context Belarus
У паведамленні прэс-службы Лукашэнкі сцвярджаецца, што змены накіраваныя на «павышэнне эфектыўнасці, якасці і даступнасці адукацыі, пашырэнне дзяржаўнай абароны навучэнцаў, маладых спецыялістаў і сацыяльна неабароненых катэгорый дзяцей і моладзі, а таксама на ўзмацненне адказнасці суб’ектаў адукацыйных адносін».
Асноўныя змены, якія ўводзяцца:
- Маладому спецыялісту, якога звольнілі ў сувязі з прызывам у войска, але не накіравалі на службу, гарантуецца ягоная ранейшая пасада на працы.
- Мясцовыя органы ўлады будуць мець права арганізоўваць бясплатную перавозку навучэнцаў у межах буйных населеных пунктаў, калі ўстановы адукацыі знаходзяцца далёка. Таксама мясцовыя органы могуць арганізоўваць падвоз навучэнцаў на спартыўныя, адукацыйныя і іншыя мерапрыемствы. Сёння такі падвоз існуе толькі ў вёсках.
- У старшакласнікаў школ, размешчаных у аграгарадках і ў вёсках, будзе магчымасць засвоіць праграму падрыхтоўкі кіроўцаў механічных транспартных сродкаў (аўтамабіляў) і самаходных машын (напрыклад, трактароў).
- Калі нейкая арганізацыя накіравала чалавека вучыцца па мэтавым запыце, а пасля скасавала дамову з маладым спецыялістам ці не выканала яе ўмовы, то яе абавяжуць вярнуць дзяржаве сродкі, выдаткаваныя на навучанне.
- Урад будзе мець паўнамоцтвы вызначаць выпадкі пераразмеркавання і перанакіравання на працу маладых спецыялістаў, якія працуюць па размеркаванні. Напрыклад, іх перанакіраванне ў МУС, Следчы камітэт ці Мытны камітэт. Гэта значыць, калі чалавек захоча са сваёй працы па размеркаванні перайсці ў МУС, урад будзе вызначаць, пры якіх умовах гэта магчыма.
- Індывідуальныя прадпрымальнікі больш не змогуць рэалізоўваць праграмы дашкольнай і спецыяльнай адукацыі. Гэта значыць, ІП не будуць адкрываць прыватныя ўстановы для дзяцей дашкольнага ўзросту і займацца адукацыяй дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі. Гэтая мера закране малакамплектныя дзіцячыя садкі. Улетку гэтага года беларускія ўлады не працягнулі ліцэнзіі большасці прыватных дзіцячых садкоў.
- Атрымаць прэзідэнцкую стыпендыю можна будзе і пры навучанні на платным аддзяленні.
- Таксама дакумент прадугледжвае абавязковы афіцыйны стыль адзення для навучэнцаў, шэраг ільгот для дзяцей-сірот і дзяцей з інваліднасцю і магчымасць грантаў для абітурыентаў з-за мяжы, каб падрыхтавацца да паступлення (гэта новаўвядзенне закране моладзь з краін Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі).
У лік педагагічных работнікаў уключылі прыёмных бацькоў і бацькоў-выхавальнікаў — «у мэтах павышэння іх статусу».
Акрамя гэтага, новы дакумент уводзіць новы від сацыяльна-педагагічнай установы — дзіцячы дом пры манастыры.
Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус
Лукашэнка падпісаў указ пра конкурсы прыгажосці. Паехаць на міжнародныя конкурсы можна будзе толькі з дазволу дзяржавы
Пакаленне «ні-ні»: хто яны такія і наколькі гэта небяспечная тэндэнцыя?
Замежнікі скардзяцца — у беларускі ўніверсітэт не паступіш без пасярэднікаў
Міністэрства адукацыі запатрабавала экстранна правесці мерапрыемства да юбілею «Саюзнай дзяржавы»
Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве
Каментары