Грамадства66

Работнікі дзіцячых садоў з Баранавічаў шакавалі «ведамі» ў краязнаўстве

Журналіст выдання «Першы» па нейкіх сваіх справах зайшоў на сайт аднаго з дзіцячых садоў Баранавіцкага раёна і трапіў у змешчаную там рубрыку «Маршруты выхаднога дня». Яго ўразіла тое, што ў матэрыялах гэтай рубрыкі пануе страшная неахайнасць і непісьменнасць. Але галоўнае — многія памылкі паўтараюцца на сайтах іншых дзіцячых садоў раёна, якіх ёсць каля паўсотні. Выглядае, што ўсе аднатыпныя матэрыялы рабіліся ў дашкольных установах «на адчапіся», толькі дзеля справаздачы начальству.

Загаловак аднаго з маршрутаў гучыць так: «Помнік воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі». Прытым падобная «памылка друку» прысутнічае не на адным сайце, яе перапісваюць і іншыя. Аказваецца, такі помнік існуе сапраўды, але пастаўлены ён воінам-артылерыстам.

Таксама журналіст звярнуў увагу, што ў прапагандысцкім матэрыяле ў рубрыцы «Гадуем маленькага патрыёта» для дзяцей з бацькамі прапануецца шпацыр да «марыяльнага комплексу».

«І справа тут не столькі ў гэтай памылцы або апісцы, якая і ў загалоўку, і падзагалоўку. Ну няўжо ніхто з іншых калегаў па працы, сотняў бацькоў, якія расплываюцца ў кампліментах і ацэнках выхавальнікам, без малога за два гады (артыкул быў апублікаваны ў лютым 2023 года) не ўбачылі ляпаў і не падказалі, каб памылку выправілі? Няўжо для «птушачкі» і справаздач усё гэта на сайце друкавалася?», — рытарычна пытаецца ён.

Краязнаўцы з яшчэ аднаго дзіцячага саду прапанавалі маршрут да пажарнага дэпо, якое знаходзіцца ў Баранавічах і прапанавалі «расказаць дзіцяці пра тое, што ён [будынак дэпо] быў пабудаваны ў 1908 годзе па ініцыятыве гарадской эліты».

Між тым на ахоўнай таблічцы на самім будынку ў метале адліта, што ён быў узведзены ў 1930-я гады, то-бок і ў іншы час, і ў іншай дзяржаве.

Пасля ідзе цытата:

«Сообщите ребёнку, что здание признано памятником исторического наследия и не имеет аналогов во всей Белоруссии».

Першае, што рэжа вока — нехарактэрнае для беларускіх сайтаў напісанне назва краіны «Белоруссия». Як пасля высветліў аўтар, інфармацыя пра гэта дэпо з каланчой бескрытычна бралася разам з тэрміналогіяй з нейкага расійскага рэсурса.

А другое — літаральна за 60 кіламетраў ад Баранавічаў у аграгарадку Быцень Івацэвіцкага раёна знаходзіцца абсалютна такі ж будынак, узведзены ў тыя ж гады па тым жа праекце і з такой жа каланчой. Хоць аўтары і сцвярджаюць, што баранавіцкаму «аналогов нет».

Будынак былога пажарнага дэпо ў Быцені Івацэвіцкага раёна

Блытаюць аўтары тэкстаў на сайтах дзіцячых садоў таксама надпісы да помнікаў, адвольна прыпісваючы іх не тым, якім трэба. 

У ілюстрацыі да раздзела пра Баранавіцкі краязнаўчы музей на адным з сайтаў фігуруе адна з залаў, якой не існуе ўжо больш за пяць гадоў. Яна таксама бескрытычна ўзятая з нейкага расійскага рэсурса, а самі ў сваім музеі мясцовыя аўтары, відаць, ніколі не былі. 

Гэтай залы ў Баранавіцкім музеі не існуе ўжо больш за 5 гадоў

У раздзеле сайта аднаго з садоў, дзе даюцца метадычныя рэкамендацыі бацькам, аказваецца, што ў Баранавічах ёсць «Парк птушак», «Музей казкі», «Музей тэхнікі» і іншыя музеі, якіх тут ніколі не было, і адрасы якіх не пазначаныя. Прытым у адным месцы Баранавічы называюцца не горадам, а аграгарадком. Відавочна, што аўтары тэкстаў на сайце бескрытычна капіпасцілі іх для сябе з іншых рэсурсаў, робячы сваю працу толькі для справаздачнасці.

У выніку свайго агляду аўтар робіць выснову: 

«Дзеткам, выходзіць, можна плесці ўсё, што заўгодна — яны ўсё адно не разбяруцца. Бацькі… Ім, падобна, таксама «па барабану». Прыкладна такое ж стаўленне да выкладзенай псеўдакраязнаўчай інфармацыі, хутчэй за ўсё, у начальства і правяраючых. Абы было! А што там «было», нікога ў выніку і не хвалюе».

Пры гэтым на сайце аднаго з дзіцячых садоў журналіст пабачыў апытанку «Ці задаволеныя вы кампетэнтнасцю ўстановы дашкольнай адукацыі?», вынік якой — задаволенасць амаль у 95%.

Каментары6

  • Алесь
    05.12.2024
    Госпади гпт-4 доступен бесплатно а они копипастят с русских ресурсов как в нулевые.
  • Ганьба
    05.12.2024
    Уся лукашысцкая ідэалогія - суцэльны сімулякр, кароста на целе.
  • Мх
    05.12.2024
    Затое, хтосці асвоіў бюджэт на "стварэнне ўнікальнага кантэнту", атрымаў прэміі.

Цяпер чытаюць

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча расследуе гібель пяці чалавек, целы якіх вылавілі ў рацэ Буг2

Як выглядае Юрась Зянковіч пасля вызвалення ФОТАФАКТ4

Уначы на пажары ў лесе ў Воранаўскім раёне маліліся ксёндз, вяскоўцы і блогер9

Гарадскія ўлады патлумачылі, чаму прыбралі «разумны» прыпынак на Нямізе1

Іканапісец і мастачка Ксіша Ангелава мае патрэбу ў дапамозе3

Былы палітзняволены Юрась Зянковіч накіроўваецца дадому ў Тэхас5

Рада дырэктараў Tesla пачала шукаць замену Ілану Маску3

У Крымінальны кодэкс дададуць новы артыкул — пра беспілотнікі3

Менавіта Макрон і Стармер пераканалі Трампа змяніць думку адносна Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца6

Валерый Цапкала расказаў, чым цяпер займаецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць