Грамадства55

З новага года консульскі збор за польскую нацыянальную візу для беларусаў вырасце

З беларусаў, якія падаюць дакументы на нацыянальную польскую візу, з 1 студзеня 2025 года будуць спаганяць консульскі збор у памеры 60 еўра (раней ён складаў 35 еўра). Пра рашэнне МЗС Польшчы паведаміў канал «Беларусы ў Польшчы». 

Ад аплаты консульскага збору вызваляюцца:

асобы, якія прэтэндуюць на гуманітарную візу;

непаўналетнія, якім споўнілася 12 гадоў, але не споўнілася 18 гадоў;

асобы, якія не дасягнулі 25 гадоў, якія наведваюць семінары, канферэнцыі, спартыўныя, культурныя або адукацыйныя мерапрыемствы, арганізаваныя некамерцыйнымі арганізацыямі;

асобы, якія прэтэндуюць на візу на падставе карты паляка.

Акрамя візавага збору спаганяецца сэрвісны збор: пры падачы дакументаў у візавых цэнтрах у Мінску, Гомелі, Магілёве, Брэсце, Пінску, Баранавічах — 18 еўра (уключаючы ПДВ), у Гродне, Лідзе — 12,84 еўра (уключаючы ПДВ). 

Рашэнне аб консульскім зборы прынята на год, да 31 снежня 2025 года.

Каментары5

  • э
    11.12.2024
    А за што ім больш грошаў, хіба яны больш працаваць сталі?
  • Бедарус
    11.12.2024
    Беларус, а чаму палякі павінны перажываць як атрымаць візу бедарусу? Пахадзі па рынку з Колянькай, вазьмі танней - чарку і шкварку.))
  • Беларус
    11.12.2024
    Бедарус, Таму як падчас вайны лепей адрозьніваць ворага ад патэнцыйных хаўруснікаў. Калі, канешне, вы зацікаўлены ў перамоге над ворагам. Аніякіх абавязкаў тут няма.

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай8

У ЗША збіраюцца выпускаць даляры з подпісам Трампа4

У Беларусі больш не будуць прымаць платнікаў у медуніверсітэты. Што пра гэта кажуць дактары?5

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»32

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць