Усяго патроху

Бабруйчанка сабрала калекцыю з дзвюх тысяч навагодніх ёлачных цацак часоў СССР

Самыя старыя шары ў калекцыі — 1930-х гадоў.

Галіна Жук і яе калекцыя цацак на елку. Фота тут і далей: «Вячэрні Бабруйск»

Галіна Жук — настаўніца беларускай і рускай моў з Бабруйска. Каля 20 гадоў адпрацавала ў школе, цяпер займаецца рэпетытарствам. А калекцыянаванне — яе сапраўднае захапленне апошніх гадоў 15, піша «Вячэрні Бабруйск».

«Першая серыя, якую я сабрала — з «Казкі пра рыбака і рыбку»: дзед, баба і рыбка. Потым быў «Доктар Айбаліт», з гэтай казкі я сабрала сем персанажаў. Паступова ў мяне з'явілася шмат цацак розных гадоў, розных вытворцаў».

На сёння ў калекцыі Галіны больш за 2 тысячы савецкіх ёлачных цацак.

Ёсць цацкі з ваты, кардонныя, папяровыя і нават з дроту. Апошнія — перыяду ВАВ, зробленыя на заводзе «Москабель» з адходаў вытворчасці.

Самыя каштоўныя — навагоднія ўпрыгажэнні, выпушчаныя да 1966-га года, яны лічацца калекцыйнымі. Такія сталі апошнімі, якія былі зробленыя ўручную, пазней вытворчасць набыла прамысловы размах і цацкі сталі не такімі дэталізаванымі.

Па рашэнні Міжнароднай арганізацыі калекцыянераў ёлачных цацак Golden Glow старадаўнімі прызнаюцца цацкі, вырабленыя да 1966 года.

Самыя старыя ў калекцыі Галіны — шары 1930-х гадоў з мастацкім роспісам і яшчэ ватныя цацкі, выпушчаныя пасля 1936 года.

Ёсць у Галіны і любімыя цацкі.

«Вельмі падабаюцца мне цацкі па матывах казкі Джані Радары «Прыгоды Чыпаліна». Усяго ў гэтай серыі 23 цацкі, мне пакуль удалося сабраць 10. Яны вельмі дэталізаваныя і цікавыя. А яшчэ шалёна люблю ледзяшы, таму што яны нагадваюць мне дзяцінства. У мяне іх каля 100 штук, і ні адзін не паўтараецца!

Люблю цацкі і паштоўкі з серыі «Дзеці», і яны выклікаюць ува мне настальгію. Мне таксама апраналі такую шубку, хуталі ў пуховую хустку».

Галіне цікава вывучаць гісторыю па цацках.

«Да прыкладу, самыя першыя цацкі павінны былі несці ў масы ідэі камунізму, таму яны ўключалі ў сябе сімволіку савецкай дзяржавы — серп, молат, пяціканцовую зорку. У канцы 30-х гадоў у СССР актыўна асвойваўся Запалярны круг, у гэты час з'явіліся цацкі ў выглядзе белых мядзведзяў, пінгвінаў, хакеістаў і палярнікаў. У 1937-м годзе дырыжабль СССР здзейсніў рэкордны па працягласці палёт у 130 гадзін, у гонар гэтага была выпушчаная ёлачная цацка-дырыжабль. Пасля ашаламляльнага поспеху фільма «Цырк» 1936 года рэзка павысіўся попыт на цацкі, якія паказваюць блазнаў, дрэсіраваных сабак, сланоў, мядзведзяў.

Да юбілею Пушкіна, у 1949 годзе, выпусцілі серыі з персанажамі яго казак. У часы Хрушчова (1950-1960-ыя гады), калі асноўны ўпор у Савецкім Саюзе быў зроблены на развіццё сельскай гаспадаркі, у моду ўвайшлі цацкі з выявай гародніны — вінаград, яблыкі, грушы, лімоны, агуркі, памідоры, і, вядома, кукуруза. У хрушчоўскія гады таксама былі выпушчаныя цацкі ў выглядзе ледзяшоў, якія сімвалізуюць эпоху «адлігі». У гэты перыяд у тэматыцы цацак стала менш камуністычнай прапаганды, а з'явіліся прадметы побыту: самавары, лямпы, чайнікі. Цікава, што пры Хрушчове пачалі выпускаць міні-цацкі, таму што многія сем'і сяліліся ў невялікіх «хрушчоўках». Некалькі такіх ёсць і ў маёй калекцыі. На маленькіх цацках намалявана тое, што і на вялікіх, толькі ў мініяцюры».

Папаўняць сваю калекцыю Галіна працягвае і сёння, але ўжо не гэтак актыўна. Звязана гэта, у прыватнасці, з тым, што дастаць калекцыйныя асобнікі становіцца ўсё складаней і цэны на іх растуць з кожным годам.

«Цэны залежаць ад попыту. Сёння яны вагаюцца ў сярэднім ад 20 да 100 рублёў за цацку. Кошт на рэдкія асобнікі можа даходзіць да некалькіх тысяч даляраў».

Галіна марыць сабраць усю серыю па казцы «Прыгоды Чыпаліна» — 23 штукі. А таксама марыць стварыць музей ёлачнай цацкі ў Белавежскай пушчы.

Цяпер экспанаты з калекцыі Галіны Жук выстаўлены ў этнаграфічным і ў краязнаўчым музеях Магілёва.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Усе навіны →
Усе навіны

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

Санкцыйная палітыка адміністрацыі Трампа дазваляе Расіі папаўняць вайсковы бюджэт2

Муж Маргарыты Ляўчук быў паранены на фронце5

Зяленскі пазбавіў украінскага грамадзянства мітрапаліта УПЦ Ануфрыя2

На мінскай Камароўцы ў два разы патаннелі лісічкі

У Мінску закладчык падманваў наркашоп: замовы прымаў, але наркотыкі пакідаў сабе3

Правакатар, які накінуўся на Латушку, днямі крычаў «Ганьба!» і Пазняку10

Сяргей Ціханоўскі расказаў, за каго б ён прагаласаваў на будучых прэзідэнцкіх выбарах63

Катаванне перфаратарам. Мінчанка сутыкнулася з «вечным» рамонтам у суседзяў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня24

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць