Аўто22

У Мінску прадаюць легендарны Ford Mustang 1965 года. Колькі просяць за рэтра-аўто?

У гэтай мадэлі багатая кіношная гісторыя.

Фота: av.by

У Мінску прадаюць Ford Mustang 1965 года. Яго можна назваць адным з першых, бо выпуск гэтых машын пачаўся ў сакавіку 1964 года. 

Пад капотам у яго базавы для гэтай мадэлі родны 6-цыліндравы рухавік аб'ёмам 2,8 літра, які працуе ў пары з 3-ступенчатай механічнай каробкай перадач.

Заяўлены прабег — 31 500 кіламетраў. Рэдкае для нашых краёў аўто ацанілі ў 42 500 даляраў ЗША.

У Беларусь машына трапіла толькі ў 2022 годзе пасля таго, як 20 снежня 2021 года рэтра-купэ набылі на амерыканскім аўкцыёне Copart. Выйгрышная стаўка — $6800.

Фота: скрыншот з сайта bid.cars

На момант продажу ў Штатах заяўлены прабег складаў 17 919 міль (28 838 км). Таму праехала яна за два гады ўсяго некалькі тысяч кіламетраў.

Па фота ў аб'яве бачна, што машына ўдзельнічала ў выставах і рэтра-ралі.

Фота: av.by, калаж: «Наша Ніва»

Ford Mustang першага пакалення лічыцца каштоўным аўто ў калекцыянераў. Асабліва калі гаворка ідзе пра «зараджаныя» версіі з топавымі рухавікамі.

Легендарнасці першаму «Мустангу» дадае і багатая кіношная гісторыя. Напрыклад, такі Ford Mustang можна было ўбачыць у фільме «Трайны фарсаж: Такійскі дрыфт». Менавіта на машыне першага пакалення галоўны герой стужкі дрыфціў у фінальным заездзе.

Ford Mustang першага пакалення выпускалі з 1964 па 1973 год.

Каментары2

  • Жвір
    19.12.2024
    Хлам і ламачча.
  • Хай сам ездзіць
    20.12.2024
    Бізнэс па-беларуску...

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу2

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу2

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць