Свет33

Літва забараніла грамадзянам Беларусі служыць у арміі

Беларусы не змогуць служыць ва Узброеных сілах Літвы і знаходзіцца ў літоўскім Саюзе стралкоў. Папраўкі да адпаведных законаў прыняў Сейм Літвы, піша LRT.

Фота: Міністэрства фінансаў Літвы

Акрамя беларусаў у войску Літвы не змогуць служыць грамадзяне Расіі і Кітая.

Згодна з папраўкамі, грамадзяне гэтых краін не будуць прымацца на прафесійную вайсковую службу, на службу ў добраахвотніцкія сілы і на абавязковую вайсковую службу. Калі чалавек, які ўжо служыць у арміі Літвы, атрымае грамадзянства Расіі, Беларусі або Кітая, яго звольняць са службы.

Таксама ўрад Літвы пацвердзіў, што прафесійныя вайскоўцы не могуць наведваць з неслужбовымі мэтамі краіны, якія ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бяспецы.

У лістападзе Узброеныя сілы Літвы паведамілі, што ў войску служыць 11 чалавек з грамадзянствам Літвы і Расіі ці Беларусі.

Агулам ва Узброеных сілах Літвы служаць каля 20 тысяч чалавек.

Каментары3

  • Казік
    19.12.2024
    уяўляю што б падумалі Міндоўг, Вітаўт, Альгерд калі б убачылі такіх "нашчадкаў" ВКЛ. А Войшалк пайшоў бы збіраць Пінскую дружыну
  • 2024
    19.12.2024
    Казік, Каб пад Грунвальдам былі толькі 4 харугвы Жайматаў, гісторыя для Жаймоціі пайшла б іншым шляхам.
  • Have
    19.12.2024
    Вялікі князь Альгерд (род Гедымінавічаў - славянскіх князёў) павялічыў межы княства Літоўскага ў два разы з дапамогай выключна харугваў літвінаў і русічаў, ў сучасным сэнсе беларусаў і ўкраінцаў.
    Вось і сёння ва Украіне на баку ЗСУ ваююць ў большасці беларускія добраахвотнікі, а сучасных літоўцаў, нашчадкаў Жамойці ў ЗСУ няма.

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць