Грамадства1111

«Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Лукашысты ладзяць новы флэшмоб

Выглядае, што праўладныя ідэолагі адчулі асалоду ад дырэктыўнай арганізацыі флэшмобаў, а таму сталі ладзіць іх ледзь не кожны тыдзень. Толькі паспелі адгрымець флэшмобы «Надо!» і «Пад сцягам краіны», як у сеціва пайшла новая хваля аднатыпных праўладных відэа.

Адна з жанчын Магілёўшчыны, якая з'яўляецца членам выбарчай камісіі і гэтым ганарыцца

Гэтым разам улады вырашылі рассакрэціць частку сваіх людзей, якія перад тым самі некалькі гадоў усімі сіламі засакрэчвалі — членаў выбарчых камісій.

Пасля таго, як у 2020 годзе яскрава праявілася і стала для большасці грамадства цалкам зразумелая сапраўдная роля членаў камісій як фальсіфікатараў народнага волевыяўлення, яны апынуліся ў не вельмі камфортным псіхалагічным стане. 

Відаць, прадбачачы тое, што падчас наступных выбарчых кампаній можна рэальна сутыкнуцца з нежаданнем людзей ісці ў камісіі і праўдамі ды няпраўдамі ўхіленнем ад гэтай «місіі», улады прынамсі паабяцалі забяспечыць ім ананімнасць — у адрозненне ад ранейшых часоў, поўныя спісы членаў выбарчых камісій нідзе не публікуюцца. Што, вядома, у пэўнай ступені фікцыя, асабліва для невялікіх населеных пунктаў, дзе ўсе адзін аднаго ведаюць. Але ўжо трэцюю псеўдаэлектаральную кампанію, якая адбываецца пасля 2020 года, улады паслядоўна такога прынцыпу трымаліся. 

Цяпер жа нешта ў іх успрыманні памянялася, і членаў выбарчых камісіі загадана кінуць на амбразуры публічнасці. Сутнасць новага флэшмоба — чалавек з'яўляецца ў кадры і на камеру гаворыць аднолькавую фразу: «Я член выбарчай камісіі і гэтым ганаруся». Цалкам, праўда, не прадстаўляюцца, імя і прозвішча не называюць.

Наколькі шырокі ахоп задуманы ў гэтага флэшмоба — пакуль незразумела. У сеціве пакуль што заўважаныя «прызнальныя» відэа з розных раёнаў Магілёўскай вобласці. З'яўляецца гэтая акцыя абласной ініцыятывай ці яна каардынуецца з Мінска — пакажа найбліжэйшы час.

Каментары11

  • Илья
    24.12.2024
    А члены губопика гордятся тем, что они там работают? Требую видео-подтверждения
  • Лёлік з-пад Лімасола
    24.12.2024
    а ніхто шчыра не кажа, ўсе разумеюць, што няма тут чым ганарыцца. вочкі бегаюць, усмешка як у таго бядулі з мемаў. хутчэй наадварот, удзельнічаюць не за пернік, а толькі каб пугі не далі
  • Гордая
    24.12.2024
    На зубы денег не хватило

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ26

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч15

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць