Грамадства3636

Што за студэнтка Улляна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Яго былую спадарожніцу адправілі ў пару да намесніка прэм'ер-міністра.

Лукашэнка абраў сабе партнёркай на баль студэнтку. Фота: БелТА

У Палацы незалежнасці традыцыйна правялі Навагодні баль. Спадарожніцай Аляксандра Лукашэнкі, падобна, стала Улляна Агароднікава, пяцікурсніца Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Дзяўчына вучыцца на стаматолага.

Улляна Агароднікава. Фота: яе інстаграм

@nashaniva Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка? #вальс #бал #новыйгод #праздник #лукашенко #политика #новости #беларусь #минск #выборы ♬ Naughty, evil, dubious and comical songs(1264665) - MATSU

У 2023-м Улляна была пераможцай універсітэцкага конкурсу прыгажосці «Міс ВДМУ». Ёй жа дасталася званне «Міс шарм».

Улляна перамагла на конкурсе «Міс ВДМУ — 2023». Фота: ВДМУ

Сёлета дзяўчына атрымала таксама ўніверсітэцкую прэмію за высокія дасягненні ў вучэбнай, навуковай дзейнасці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці ўніверсітэта.

Ульяна Агароднікава. Фота: яе інстаграм
Лукашэнка на сёлетнім балі. Фота: БелТА

З кім танцавалі іншыя чыноўнікі? Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч, напрыклад, кружыў з прэс-сакратаркай Лукашэнкі Наталляй Эйсмант, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Уладзімір Пярцоў — са Святланай Канашэнка (асабістай доктаркай Лукашэнкі, якая носіць яго шпіца). А мытніца Уладлена Зайцава, з якой не раз Лукашэнка з'яўляўся на балі і іншых мерапрыемствах, стала ў пару да намесніка прэм'ер-міністра Ігара Петрышэнкі.

Пярцоў і Канашэнка. Скрыншот відэа БелТА

Сенатару Дзмітрыю Баскаву ў спадарожніцы далі анэстэзіёлага-рэаніматолага Алену Казак — яна раней была ў кавуновым батальёне Лукашэнкі. Доктарку таксама заўважылі ў кампаніі Баскава, якая зразала бчб-стужкі ў 2020-м.

Баскаў і Алена Казак на балі. Скрыншот відэа БелТА
Лукашэнка ў атачэнні дзяўчат. Справа на фота — Канашэнка, Вальфовіч, Эйсмант, Пярцоў. Фота: БелТА
«Міс Беларусь — 2023» Элеанора Качалоўская вальсіруе з курсантам. Фота: БелТА

Каментары36

  • Бенч
    24.12.2024
    Счастья молодым.
  • Абармот
    24.12.2024
    Что ж так офицера Владлену Зайцеву понизили?
  • ::
    24.12.2024
    Уже фотошоп белта не справляется.

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні65

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць