Свет

Заснавальнік кампаніі HBO, першапраходца платнага тэлебачання, памёр ва ўзросце 98 гадоў

Чарльз Долан, які заснаваў некалькі найбуйнейшых амерыканскіх медыякампаній, у тым ліку Home Box Office (HBO) і Cablevision Systems, памёр ва ўзросце 98 гадоў ад натуральных прычын, піша «Голас Амерыкі».

Чарльз Долан. Фота: Don Jacobsen/Newsday RM via Getty Images

У заяве, апублікаванай у суботу яго сям’ёй, паведамляецца, што Долан памёр ад натуральных прычын, пра што паведаміла прыналежнае да ягонага медыяхолдынгу выданне Newsday. «З вялікім смуткам паведамляем пра смерць нашага любімага бацькі і патрыярха Чарльза Долана, візіянера і заснавальніка HBO і Cablevision», — гаворыцца ў заяве.

Чарльз Долан пакінуў яркі след у гісторыі кабельнага тэлебачання.

У 1972 годзе ён заснаваў кампанію Home Box Office (сённяшні HBO), якая стала першапраходцам у галіне платнага тэлебачання. У 1973 годзе ён стварыў Cablevision, а ў 1984-м — тэлеканал American Movie Classics (AMC). Акрамя таго, Долан стаў ініцыятарам стварэння ў Нью-Ёрку News 12 — першага кругласутачнага мясцовага навінавага канала ў ЗША.

Нарадзіўся Долан у Кліўлендзе і паступіў ва Універсітэт Джона Кэрола ў прыгарадзе Кліўленда, аднак не скончыў яго.

У чэрвені 2016 года Cablevision была прададзена еўрапейскай тэлекамунікацыйнай кампаніі Altice за 17,7 мільярда даляраў.

На момант смерці маёмасць Чарльза Долана і яго сям’і ацэньвалася ў 5,4 мільярда даляраў. У яго засталося шэсць дзяцей, 19 унукаў і пяць праўнукаў. Яго жонка, Хелен Эн Долан, памерла ў 2023 годзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Меркаванне: «Жыццё-маліна» мусіць працягвацца, Мікіта беларусеў і беларусіў не для таго, каб гэта спынілася31

На мінскім бульвары Мулявіна з будынка Сбер Банка цячэ гарачая вада ВІДЭА4

Каля Мінска на віцебскай трасе перакулілася пажарная машына

Кузуркі — пажыўная і экалагічная ежа. Чаму ж людзі не хочуць іх есці?23

На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?1

Як выглядае самая танная кватэра ў Мінску і колькі за яе хочуць. Гэта яшчэ і трохпакаёўка!2

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА1

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць