Вайна1010

Пуцін можа хутка скончыць вайну, дапускаюць у нямецкім урадзе

«Унутраны аналіз» урада ўтрымлівае выснову, што Крэмль можа завяршыць вайну ўжо ў гэтым годзе і ўжо пасылае адпаведныя сігналы расіянам і міжнароднай супольнасці, піша Bild.

Фота: Sergey Guneyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP, File

Адна з прычын гэтай высновы — пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў Расіі. Працэнтныя стаўкі і цэны на прадукты значна растуць. Толькі за апошнія пяць месяцаў расійскі рубель страціў больш за 20% у адносінах да еўра. Трохзменная праца ВПК ужо не можа схаваць крызіс у іншых галінах. Калі ў 2024 годзе эканамічны рост склаў крыху менш за 4%, то ў 2025 годзе прагназуецца рост не больш за 1%.

Яшчэ адна прыкмета — падрыхтоўка Адміністрацыі прэзідэнта РФ да пасляваеннай выбарчай кампаніі (гаворка ідзе пра парламенцкія выбары 2026 года). Пра гэта ў снежні паведаміў «Коммерсант».

«АП зыходзіць з таго, што канец СВА будзе і да яго трэба быць гатовым», — цытуе сваё крыніцу выданне. Будучыя вынікі вайны павінны ўспрымацца ў грамадстве як перамога, растлумачыў крыніца. Ужо вядзецца праца над «вобразам перамогі».

Нямецкія аналітыкі расцэньваюць такую публікацыю як адобраную Крамлём, а інфармацыю ў ёй — як наўмысна «злітую». У тым ліку адкрыта публікуюцца перадвыбарчыя мэты: Крэмль устанавіў мэтавыя паказчыкі яўкі і выніку «Адзінай Расіі» на ўзроўні 55%.

У АП таксама занепакоены вяртаннем салдат, — пра гэта таксама паведаміў «Коммерсант». Чыноўнікі плануюць займацца іх працаўладкаваннем, матэрыяльнай падтрымкай і фармаваць у грамадстве паважлівае стаўленне да іх. Па задуме, гэта павінна прадухіліць удзел ваенных у «пратэсных рухах ці злачыннасці».

Як вырашальны фактар сцэнарыя хуткага заканчэння вайны разглядаецца імкненне наступнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа як мага хутчэй пачаць перамовы з Масквой і Кіевам пасля інаўгурацыі 20 студзеня.

На запыт Bild Міністэрства замежных спраў ФРГ адказала, што на дадзены момант урад зыходзіць з таго, што вайна працягнецца:

«Пуцін зараз не зацікаўлены ў сур’ёзных мірных перамовах і ўстойлівым міры. [Расія] не адступае ад сваіх максімальных патрабаванняў, такіх як прызнанне анексіі ўкраінскай тэрыторыі».

Па звестках Bild, у дзяржаўным аналізе гаворка ідзе толькі пра магчымы сцэнар. Як звычайна, сігналы, якія пасылае Крэмль, могуць азначаць нешта іншае, процілеглае ці наогул нічога, — рэзюмуе палітычны аглядальнік Філіп Пятаў.

Каментары10

  • Ага
    03.01.2025
    Не сумняюся, што, як Трамп прымусіць рашку спыніцца, яны напішуць: гляньце, Пуцін нарэшце вайну скончыў! Гэтак жа сама як, скажам, аргентынская інфляцыя "сама" вырашыла прыпыніцца.
  • Андрусь
    03.01.2025
    Неабходная ўмова заканчэння баявых дзеянняў гэта адыход ад ўлады Пуціна любым чынам
  • Бывалы
    03.01.2025
    Я смотрю некоторые немцы все еще ищут какие то сигналы из кремля. Это тоже самое, что пробовать найти бриллианты в куче говна. Они и в 2022 точно также пробовали, чтобы не слазить с кремлевской нефтегазовой иглы, что некоторые даже выступали с заявление, а немецкие сми это тиражировали, что путин захватит Украину за две недели. А сейчас эти же самые аналитики пробуют разобраться в кремлевских коричневых субстанциях, «улавливая» кремлевские посылы об окончании войны.

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

На радзіме апошняга караля Рэчы Паспалітай прадаюць будынак былой плябаніі2

Ці не зашмат «засталічаная» Беларусь? Сяргей Навумчык дыскутуе з Адамам Глобусам24

На Філіпінах жанчына чатыры гады малілася замест Буды Шрэку5

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову4

Трамп назваў сябе «выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы»6

У Мінску на вуліцы знайшлі яшчэ адно мёртвае цела5

Пад’ём а пятай раніцы можа быць памылкай6

Унук Мулявіна рэкламуе гадзіннік, выпушчаны ў гонар дзеда1

«Неверагодна — пабачыць яго сапраўдную асобу». У сацсетках завірусілася ВІДЭА з Леанарда Ды Капрыа3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі12

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць