Грамадства4444

У твітары абмяркоўваюць, як саскуфіўся Коля Лукашэнка

Фанаты Колі Лукашэнкі звярнулі ўвагу на відэа з віншаваннем з Новым годам, якое з'явілася ў сацсетках. На ім хлопец мае не найлепшы выгляд.

Якім запомнілі Колю Лукашэнку фанаты і якім ён з'явіўся ў відэа з навагоднім віншаваннем. Скрыншот відэа.

Твіт пра тое, што малодшы сын Лукашэнкі нечакана саскуфіўся, сабраў тысячы лайкаў і сотні тысяч праглядаў. 

Фанаты Колі Лукашэнкі звярнулі ўвагу на відэа з віншаваннем з Новым годам, якое выкладзенае ў інстаграме. На ім хлопец мае не найлепшы выгляд: бясформенны твар і рэдкія валасы. 

Адзін з найбольш лайканых каментароў канстатуе смерць твінка (Twink death). Многіх уразіла, як хутка Мікалай Лукашэнка пачаў лысець. 

«Я ўпэўнены што гэта не генетыка нават, а праекцыя той заганнай рэчаіснасці, у якую ён пагрузіўся з-за баці. Вы хоць аднаго сімпатычнага чыноўніка ці праўладнага дэпутата памятаеце? Усё падобныя да свінняў, у лепшым выпадку проста пашараваныя мужычкі», — мяркуе адзін з каментароў.

Але іншыя бачылі больш натуральныя прычыны — гены. «Вы так здзіўляецеся, як быццам татку яго не бачылі», — пісалі гэтыя каментатары. І сапраўды, у новым абліччы Коля стаў нават болей нагадваць свайго тату і зводных братоў.

«Ну няхай бацька нам новага народзіць прыгажунчыка тады», — прапанавала адна з дзяўчат. 

Аўтар зыходнага твіта таксама жартаўліва папрасіў беларускія спецслужбы не забіваць яго за меркаванне, бо ён нічога супраць Колі і ягонага бацькі не мае.

Слова «скуф» паходзіць ад прозвішча расійскага блогера Аляксея Скуф'іна, які пісаў на палітычныя тэмы на вэб-форуме «Двач», дзе захоўвалася поўная ананімнасць. Але праз некаторы час апаненты блогера рассакрэцілі яго асобу і выклалі ягоныя здымкі.

Прозвішча блогера, скарочанае да «скуф», стала хадзячай назвай. Цяпер ім звычайна называюць жанатых мужчын, якія не глядзяць за сабой, шмат часу праводзяць за камп'ютарнымі гульнямі ці лежачы на канапе і гледзячы тэлевізар.

@nashaniva Як саскуфіўся Коля Лукашэнка. На відэа з віншаваннем з Новым годам, якое з'явілася ў сацсетках, 20-гадовы хлопец мае не найлепшы выгляд #колялукашенко #колялукашенкокраш #Беларусь #нашаніва #белорусы #мова #новостибеларуси ♬ Funny lazy donkey (hilarious song)(937200) - LEOPARD

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары44

  • Аcab
    04.01.2025
    З таго што мне вядома, на баранавіцкім атлянце крамуюць робатаў-андроідаў, і гэта ня самы ўдалы экзэмпляр бэта-выпрабоўваўся.
    Сам жа Лукашэнка Малы ў кітаях, назіраў за аўтаматычным дублёрам празь інтэрнэт
  • умка
    04.01.2025
    "праекцыя той заганнай рэчаіснасці, у якую ён пагрузіўся з-за баці"
    прычым, з 5 год
  • Зоотехник
    04.01.2025
    От осинки не родятся апельсинки

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць