Аўто77

За $18 тысяч прадаюць Audi 80. Прадавец запэўнівае, што гэта яшчэ вельмі танна

«Цана моцна заніжаная, так як за час валодання аўто было ўкладзена ў два разы больш!» — гаворыцца ў аб'яве.

Фота: av.by

Аўтамабіль 1994 года выпуску прадаецца ў Брэсце за 18 тысяч даляраў. Пад капотам у 31-гадовай Audi усталяваны 2-літровы бензінавы рухавік з турбінай. Прадавец лічыць, што магутнасць матора складае каля 300 конскіх сіл, праўда, прызнаецца, што на адмысловым стэндзе для замеру магутнасці машына не была.

Фота: av.by

Уласнік падкрэслівае, што машына 20 гадоў знаходзіцца ва ўласнасці аднаго чалавека. Заяўлены прабег — 285 тысяч км.

Нягледзячы на тое, што 18 тысяч даляраў за падобны аўтамабіль — гэта нерэальна дорага, сам прадавец так не лічыць і дадае, што цана моцна заніжана, бо за час валодання гэтай Audi ў яе было ўкладзена ў два разы больш.

Фота: av.by

Каб пераканаць усіх, што машына вартая такіх грошай, ён пералічвае спіс зробленага з цэнамі.

Са спісу вынікае, што больш за ўсё грошай пайшло на тое, каб зрабіць машыну поўнапрывадной — 2000 даляраў.

На афарбоўку гаспадар выдаткаваў 1800 даляраў, рухавік каштаваў 1600 даляраў, і яшчэ 1500 нібыта сышла на ягоны капрамонт.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Апроч тэхнічнай часткі, было шмат чаго перароблена ў знешнім выглядзе. Замест арыгінальнай оптыкі і бампера, тут усталяваныя дэталі ад сапраўды рэдкай Audi B4 у версіі S2. Пярэднія крэслы тут ад Audi у кузаве С4, а тармазная сістэма спераду наогул ад BMW 7-серыі ў кузаве е38.

Фота: av.by

Усё вышэйпералічанае сведчыць пра тое, што машына не з'яўляецца нейкай рэдкай завадской версіяй Audi ў кузаве В4, за якой могуць ганяцца калекцыянеры ці проста вялікія аматары маркі. 

Адметна, што пачаткова за машыну прасілі 15 тысяч даляраў, але праз некалькі дзён пасля размяшчэння аб'явы прадавец павысіў цану да 18 тысяч.

Фота: скрыншот з сайта av.by

Audi 80 B4 выпускалася з 1991 па 1996 год. За гэты час было выпушчана 1,09 млн экзэмпляраў, з якіх 182 тысячы былі ў кузаве ўніверсал. 

Каментары7

  • Гы
    21.01.2025
    Тут так і хочацца працытаваць Максіма Дызайнера :)
  • Мх
    21.01.2025
    Ды хоць мільён даляраў. З эканамічнага пункту гледжання такія аўто трэба прадаваць раней, або трымаць ў гаражах па 40 гадоў, пажадана ў ідэальнай заводскай камплектацыі. Відаць нейкі малады калісці чалавек набыў сабе, і думаў змяніць свет. А потым яго гэта ўсё дастала (пярэдняя тармазная сістэма ад БМВ Е38, нестандартны рухавік і фары). Цікава, яна пройдзе тэхгляд дзесці ў Германіі? Ну, калі ў'явіць, што ёй ўсё ж зацікавіцца які калекцыянер?
  • мазафака
    21.01.2025
    Прадавец яшчэ забыўся падлічыць, колькі на паліва за 20 гадоў вытраціў, а таксама дадаць суму ўзнагароды яму, як кіроўцу за кожны кіламетра за стырном

Цяпер чытаюць

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Усе навіны →
Усе навіны

TikTok заблакаваў канал Азаронка20

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча — ён адпачывае разам з коцікамі9

На аэрадроме ў Арлоўскай вобласці ўкраінскія дроны знішчылі два расійскія верталёты1

Забойца з Краснаярска выйшаў з калоніі, згвалціў родную маці і замест суда пойдзе на вайну супраць Украіны21

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі сур’ёзныя разбурэнні на Воткінскім заводзе, дзе робяць «Іскандэры»8

Балтыйскае мора імкліва мялее — навукоўцы адзначаюць рэдкую кліматычную анамалію2

Памерла Ірына Зварыка

Памёр былы палітзняволены Дзяніс Сакалоўскі2

З'явілася відэа з «буханкай», якая патанула ў Байкале з кітайскімі турыстамі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?9

Беларуска адначасова мела два грамадзянствы — але даведалася пра гэта толькі ў 21 год. Як так выйшла?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць