Свет22

У ЗША перастаў працаваць TikTok

Сэрвіс спыніў працу ў ЗША. Пры спробе адкрыць дадатак карыстальнікі бачаць паведамленне аб недаступнасці сацсеткі. 

«У ЗША прыняты закон, які забараняе TikTok. На жаль, вы пакуль не можаце выкарыстоўваць TikTok. Нам пашанцавала, што прэзідэнт Трамп даў зразумець, што будзе працаваць з намі над рашэннем па аднаўленні TikTok, як толькі ўступіць у пасаду. Калі ласка, сачыце за абнаўленнямі», — гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Раней абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што вырашыць праблему сацсеткі пасля інаўгурацыі. 

Напярэдадні Вярхоўны суд ЗША прызнаў канстытуцыйным закон, які забараняе дадатак у ЗША, калі ўладальнік TikTok, кітайская кампанія ByteDance, не прадасць платформу амерыканскаму пакупніку да 19 студзеня. ByteDance адмовілася шукаць пакупніка.

У сваю чаргу, прадстаўнікі TikTok заявілі, што пры адсутнасці гарантый з боку ўладаў адключаць сэрвіс для карыстальнікаў з ЗША ўжо ў нядзелю, 19 студзеня.

Заўтра, 20 студзеня, адбудзецца інаўгурацыя Дональда Трампа. 

TikTok стане спонсарам вечарыны з нагоды інаўгурацыі. Кампанія выдаткавала на гэта 50 тысяч даляраў. 

Чакаецца, што генеральны дырэктар TikTok Шоу Цзы Чу прыме ўдзел у цырымоніі інаўгурацыі. На мерапрыемства таксама запрасілі Марка Цукерберга, Ілана Маска і Джэфа Безаса.

Каментары2

  • .
    19.01.2025
    "TikTok стане спонсарам вечарыны з нагоды інаўгурацыі."
    Цырк на дроце. Кіно і немцы. Трамп і цік-ток.

    (Эх, "якую краіну згубілі" (зараз пра ЗША). Вось так ён тыпа змагаецца з кітайскім уплывам.)
  • Индеец
    20.01.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць