Эканоміка11

Праз санкцыі беларускія півавары не могуць выпускаць бляшанкавае піва ў пінтах

Кампанія «Лідскае піва» змяніла фармат бляшанкі для аднаго са сваіх прадуктаў. Цяпер тару патрэбнага аб'ёму нельга імпартаваць праз санкцыі, і з-за гэтага беларускія півавары не могуць выпускаць піва ў пінтах, піша Office Life.

Фота: lidskae.by

Гаворка ідзе пра брэнд піва Koronet Lager, якое раней выпускалі ў банках 0,568 літра (г. зн. у пінтах). Цяпер аб'ём упакоўкі складае 0,45 літра, а на бляшанцы з'явіўся надпіс «4/5 пінты».

«Такая змена выкліканая вымушанымі абставінамі, — расказалі Office Life у кампаніі. — У сувязі з санкцыямі, уведзенымі ў дачыненні да Беларусі, прадпрыемства сутыкнулася з цяжкасцямі ў пастаўках бляшанак аб'ёмам 0,568 літра ад заходнееўрапейскіх пастаўшчыкоў».

У «Лідскім піве» адзначаюць, што ўважліва манітораць сітуацыю і пры першай жа магчымасці вернуць фармат піва ў пінтах. Пры гэтым піва ў шкляных бутэльках з такім жа аб'ёмам выпускаецца гэтак жа сама, як і раней.

Паводле ўнутраных даных кампаніі, найбольш упадабаным фарматам у спажыўцоў Koronet Lager з'яўляецца якраз бляшанка, якая займае 36% продажаў у адзінках.

Каментары1

  • Мроіва
    22.01.2025
    Якія нах...р пінты!Мусі дзейнічаць нейкі стандарт у канцы канцоў!А то і жук,і жаба пачалі зьмяншаць аб'ёмы тары,але не цану...Тараматы лепш пастаўце ў крамах!..

Цяпер чытаюць

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім4

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Усе навіны →
Усе навіны

Індыя праводзіць унікальны эксперымент — плаціць грошы мільёнам хатніх гаспадынь за іх працу па доме5

За кратамі памёр «Чалавек года Віцебшчыны-2021»

Пачобут увесь час у памяшканні камернага тыпу. Статкевіча сапраўды вярнулі за краты

Калеснікава расказала, што было, калі яна парвала пашпарт на мяжы28

Зяленскі: Украіна адмовіцца ад уступлення ў NATO ў абмен на гарантыі бяспекі11

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці7

Бабарыка пасля сустрэчы з Пратасевічам трапіў у ШІЗА4

Калеснікава і Бабарыка сказалі, што не шкадуюць пра сваё рашэнне ў 2020-м34

Фядута апошнія паўтара месяца правёў у медчастцы і рыхтаваўся да аперацыі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім4

Вызваленыя беларускія палітвязні паразмаўлялі з Зяленскім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць