Грамадства

Абвясцілі намінантаў на «Залатую маліну». У «Джокера. Вар'яцтва на дваіх» — найбольшая колькасць намінацый

Стужка прэтэндуе на ўзнагароды ў сямі катэгорыях, у тым ліку за найгоршы сцэнар, рэжысуру і экранную пару Хаакіна Фенікса і Лэдзі Гагі.

Фота: кадр з фільма

Арганізатары антыпрыза «Залатая маліна» абвясцілі прэтэндэнтаў на ўзнагароды 2025 года. Лідарам па колькасці намінацый стаў фільм Тода Філіпса «Джокер: Вар’яцтва на дваіх».

Сіквел фільма 2019 года, які апавядае пра няўдачніка Артура Флэка, яго барацьбу з сістэмай і гісторыю кахання з Харлі Квін, атрымаў сем намінацый.

Сярод іх: «Найгоршая рэжысура», «найгоршы сцэнар», «найгоршы сіквел, прыквел, рэмейк ці пародыя». Таксама Хаакін Фенікс і Лэдзі Гага, якія выканалі галоўныя ролі, намінаваны як «найгоршыя акцёры» і «найгоршая экранная пара».

Па шэсць намінацый атрымалі фільмы «Мадам Павуцінне» (Marvel), «Мегаполіс» Фрэнсіса Форда Копалы, «Бордэрлэндс» Элая Рота і «Рэйган» Шона Макнамары.

Антыўзнагарода «Залатая маліна» штогод уручаецца за найгоршыя акцёрскія працы, сцэнары, рэжысуру, саўндтрэкі і фільмы года. Пераможцы вызначаюцца па выніках галасавання фонду Golden Raspberry Award Foundation, у які ўваходзяць больш за 500 ананімных членаў з 12 краін.

Традыцыйна намінанты на «Залатую маліну» абвяшчаюцца за дзень да абвяшчэння намінантаў на «Оскар». 

Лаўрэаты «Залатой маліны» будуць названы за дзень да цырымоніі ўручэння «Оскара» — 1 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Усе навіны →
Усе навіны

Тамара Эйдэльман расхваліла кнігу Насты Рагатко4

Памёр Анатоль Сахаруша1

Тры месяцы таму адбыўся моўны скандал у швейцарскім цягніку. Ці быў хто пакараны?14

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?23

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў25

У Бабруйскім раёне замерзлую казулю сагрэлі старым паліто ФОТАФАКТ4

У Віцебску на продаж выставілі частку чыгуначнага вакзала

Гендырэктар СТБ расказаў, як на канале з'явіўся Пратасевіч, і заступіўся за Азаронка: Рыгор стаў мякчэйшы10

Дзевяцігадовая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена заняла трэцяе месца на мінскіх спаборніцтвах «Снежнага снайпера»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў2

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць