Грамадства44

Навошта Мінску кальцавая лінія метро, і колькі станцый яна будзе налічваць

Галоўны інжынер прадпрыемства «Мінскметрапраект» Георгій Пратасаў распавёў аб планах развіцця сталічнага метрапалітэна, пішуць «Мінск-Навіны».

Ён нагадаў, што на Маскоўскай лініі за станцыяй «Уручча» хацелі пабудаваць яшчэ адну — «Смаленскую», а за «Малінаўкай» — «Шчомысліцу». Працягнуць Аўтазаводскую лінію станцыямі «Красны Бор» за «Каменнай Горкай» і «Шабаны» за «Магілёўскай».

Але работы пакуль не вядуць. Па словах Пратасава, «метро развіваецца ў адпаведнасці з бягучай горадабудаўнічай сітуацыяй і патрэбамі жыхароў», станцыі з'яўляюцца там, дзе ёсць высокая пасажырская нагрузка.

Што тычыцца Зялёналужскай лініі, якая цяпер налічвае сем станцый, у тым ліку тры, якія адкрыліся напярэдадні Новага года, то метрабудаўнікі працуюць над участкам ад «Юбілейнай плошчы» да будучай станцыі «Парк дружбы Народаў» на плошчы Бангалор.

«На гэтым участку няпростыя інжынерна-геалагічныя ўмовы: там высокі ўзровень грунтавых вод. Прыйдзецца ўзводзіць воданепранікальныя сцены катлаванаў і выкарыстоўваць будаўнічае водапаніжэнне, прымяняць магутную гідраізаляцыю. Дарэчы, праходку амаль усіх тунэляў на ўчастку ажыццявім ніжэй за ўзровень грунтавых вод», — патлумачыў Пратасаў.

Ён расказаў і пра чацвёртую, кальцавую лінію метро, па якой цяпер вядзецца перадпраектная прапрацоўка. На ёй прадугледжваецца 17 станцый з перагонамі даўжынёй 1,5-2 кіламетры, а таксама адно ці два дэпо.

«Гэтая падземная траса будзе эфектыўна працаваць у спалучэнні з транспартна-перасадачнымі вузламі», — лічыць прадстаўнік «Мінскметрапраекта».

Ён дадае, што ўзвядзенне чацвёртай лініі будзе няпростым, паколькі запатрабуе будаўніцтва вялікай колькасці перасадкавых вузлоў з дзейнымі станцыямі астатніх ліній, якое трэба будзе выканаць без прыпынення руху цягнікоў.

Каментары4

  • Беларус
    27.01.2025
    Шпіц на ёй ўжо не паспее адзначыцца:D
  • Барадзед
    27.01.2025
    %, планов до 2050-го года
  • Жвір
    27.01.2025
    Будаўнічае водапаніжэньне... А як яно адаб'ецца на прыродзе ? Што адбудзецца, калі ваданосныя гарызонты зьменяць глыбіню заляганьня, ці не прывядзе гэта да высыханьня зялёных насаджэнняў, паркаў, сквераў, што ланцугом пацягне за сабою іншыя праблемы ? Бо гэта ж сыстэма створаная прыродай. Зьмяні ў ёй нейкі адзін "механізм", і яна ўся разбурыцца...

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць