Свет77

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з «пераканаўчай перамогай»

Уладзімір Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку віншавальную тэлеграму з «перамогай на выбарах» прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведаміла ў панядзелак прэс-служба Крамля.

Фота: Maxim Shemetov Pool Photo via AP

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, сардэчна віншую вас з перавыбраннем на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў тэлеграме.

У дакуменце таксама адзначаецца, што «ўпэўненая перамога наглядна сведчыць пра палітычны аўтарытэт беларускага лідара і несумненную падтрымку народам таго курсу, якім ідзе краіна».

Пуцін падкрэсліў, што за апошні час удалося зрабіць шмат для ўмацавання сяброўскіх сувязяў Масквы і Мінска, і гэтая праца, безумоўна, будзе працягнутая, у тым ліку ў галіне развіцця шматпланавага супрацоўніцтва, павышэння эфектыўнасці інстытутаў Саюзнай дзяржавы і прасоўвання ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў.

Расійскі лідар пажадаў Лукашэнку поспехаў у дзейнасці на вышэйшай дзяржаўнай пасадзе, здароўя і дабрабыту.

Павіншавалі Лукашэнку таксама прэзідэнты Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана і Венесуэлы.

Каментары7

  • понятно
    27.01.2025
    Русский мир России, прирос скотным двором лукашенко, построенном им на месте Беларуской Беларуси.....
  • Барадзед
    27.01.2025
    Путлер так же проводит выборы. Какое-то движение неприсоединения тех, с кем никто не дружит.
  • Грі
    27.01.2025
    У пуйла 87 у сіняга 86.82 - ўсё По паняццям)

Цяпер чытаюць

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі6

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прапагандысты дэманструюць, як людзі з энтузіязмам прыходзяць слухаць Лукашэнку ФОТЫ10

Лукашэнка: Імкненне да імпарту — вынік прамывання мазгоў6

Лукашэнка: Не валяюся я ў прэзідэнцкай бальніцы, супакойцеся вы! А ў пандэмію ў рэанімацыі ніводнага худога чалавека не было5

Прыёрбанк адмовіўся зрабіць картку шалёна папулярнай блогерцы праз тое, што яна ў спісе экстрэмістаў6

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак1

Стала вядома, як быў арганізаваны прыём вызваленых палітвязняў адразу ў трох краінах3

З’явілася відэа ўдараў УСУ па ЗРК С-400 у Белгарадскай вобласці2

Для Лукашэнкі паставілі трыбуну з кандыцыянерам на УНС9

У ГЗЦ «Тытан» зрабілі рэканструкцыю і рыхтуюцца да адкрыцця новай гандлёвай галерэі ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі6

Унучкі Лукашэнкі паспяхова замацаваліся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць