Грамадства11

«Ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека». Лукашэнка змякчыў пазіцыю адносна маршрутак

Выступаючы на Усебеларускім народным сходзе, Аляксандр Лукашэнка зноў звярнуўся да праблемы пасажырскіх перавозак унутры Беларусі.

Здымак ілюстрацыйны

Бачна, што Лукашэнку далажылі пра не вельмі станоўчую рэакцыю насельніцтва на выказаныя ім раней ідэі адносна замены маршрутак на аўтобусы, паколькі ён адзначыў: «Хачу, каб мяне пачулі і тыя, хто тыктокаецца ў гэтых тык-токах».

«Я ніколі не быў супраць свабоднага выбару чалавека, на чым яму перамяшчацца. Але калі людзі стаяць у чарзе, і грамадзяне да мяне звяртаюцца, я на гэта не мог не звярнуць увагу. Мы неадкладна зрабілі нямала аўтобусаў, электробусаў, на газаматорным паліве, рухавіках унутранага згарання, і запусцілі па маршруце. Выбірайце!», — заявіў Лукашэнка, адступіўшы ад сваёй папярэдняй пазіцыі, рэзка скіраванай супраць маршрутак як такіх.

Звярнуўся ён і да праблемы якасці айчынных аўтобусаў, на якую рэгулярна паступаюць скаргі ад замежных, перадусім расійскіх спажыўцоў:

«Няхай яна на працэнт-два прадукцыя будзе даражэйшая — МАЗы, БЕЛАЗы, МТЗ і гэтак далей. Але гэта павінен быць якасны прадукт! Вы бачыце, якая канкурэнцыя ідзе. У СМІ кожны раз: то там загарэўся аўтобус МАЗ, то яшчэ дзесьці яго падпалілі. Пачынаем разбірацца, а нічога не гарэла. Гэта канкурэнцыя. Нас проста такім чынам спрабуюць нахіліць і паказаць, што ў нас няякасная прадукцыя. Але ёсць пытанні і да нашай якасці. Трэба, каб іх не было!»

Каментары1

  • Акалічнасць
    18.12.2025
    Акрамя выбараў, канешне
    Выбірайце, дзе над вам будуць здзеквацца - колькі хочаце.

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць