Свет33

Суверэнны фонд Нарвегіі зарабіў 213 мільярдаў еўра ў 2024 годзе

Рэкордную суму нарвежскі фонд зарабіў дзякуючы тэхналагічнаму буму. У 2024 годзе былі палепшаны і без таго топавыя паказчыкі папярэдняга года, паведамляе Deutsche Welle.

Фота: Vita Jureviciene / AP

Нарвежскі суверэнны фонд — найбуйнейшы ў свеце — у мінулым годзе зарабіў рэкордныя 213 млрд еўра. Гэта стала магчымым дзякуючы росту тэхналагічных акцый.

Згодна з данымі Norges Bank Investment Management (NBIM), які кіруе фондам, атрыманы даход 2,51 трлн нарвежскіх крон (213 млрд еўра) перавысіў папярэдні рэкорд 2023 года (2,2 трлн крон).

«Асабліва добра сябе паказалі амерыканскія тэхналагічныя кампаніі», — адзначыў кіраўнік NBIM Нікалай Танген.

Суверэнны фонд Нарвегіі, заснаваны ў 1996 годзе, папаўняецца за кошт даходаў краіны ад здабычы нафты і газу. Зараз яго актывы ацэньваюцца ў 1,8 трлн даляраў, што робіць яго адным з найбуйнейшых інвестараў у свеце.

У сярэднім фонд валодае 1,5% усіх акцый, якія гандлююцца на сусветных біржах.

Акрамя акцый, ён таксама інвестуе ў аблігацыі, нерухомасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Каментары3

  • Шевалье
    29.01.2025
    А теперь на секунду представьте сколько газа и нефти у Норвегии и сколько газа и нефти у похитителей унитазов. Далее следует бессмертная фраза Лаврова.
  • Барадзед
    29.01.2025
    - А на что уходят калийные доллары Беларуси?
    - На сацыяльныя патрэбнасци. Вы жа хацице харашо жыць? А вы жывёце очэнь харашо.
  • А слабо Нарвегіі Украіне перадаць расейскій актывы? Ці жаба душыць?
    29.01.2025
    Украіне не хапае грошай нават сваю зброю замовоці а гэтыя ўсе жмуцца. Па кроплі даюць меньш чым трэба

Цяпер чытаюць

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць