У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў дзяржаўны сцяг з фасада аптэкі. Кажа, хацеў павесіць на лецішчы
Мужчыну вылічылі па камерах і хутка затрымалі.

Ілюстрацыйнае фота
У Маларыце затрымалі мужчыну, які зняў дзяржаўны сцяг з будынка аптэкі.
Канал сілавікоў паведамляе, што затрыманаму 39 гадоў. Па іх версіі, у дзве гадзіны ночы ён ехаў па горадзе і раптам заўважыў сцяг. Мужчына спыніўся, зняў палотнішча і паехаў дадому. Яго затрымалі раніцай.
На відэа, апублікаваным міліцыяй, відаць, як мужчына здымае дрэўка, згортвае сцяг і адыходзіць. Пасля затрымання ён патлумачыў, што хацеў павесіць сцяг на лецішчы. Цяпер сілавікі пагражаюць яму «ўсёй строгасцю закона».
Каментары