Грамадства2424

З ЗША могуць дэпартаваць 323 беларусаў

Сярод яшчэ 337 такіх асоб, напэўна, знойдуцца тыя, хто вырас або рос на тэрыторыі БССР.

Скрыншот відэа YouTube

Паводле чорнага спісу Іміграцыйнай і мытнай паліцыі (ICE), дэпартацыі з ЗША падлягаюць, як мінімум, 323 грамадзяніны Беларусі, заўважыў «Беларусы і рынак».

Як мінімум, бо ў спіс асобна ўваходзяць уладальнікі пашпартоў СССР. Сярод яшчэ 337 такіх асоб, напэўна, знойдуцца тыя, хто вырас або рос на тэрыторыі БССР.

Усяго ў спісе з канчатковымі пастановамі аб высылцы значацца 1 445 549 неграмадзян ЗША. Больш за ўсё з Гандураса — 261 651 чалавек. На другім месцы Гватэмала — 253 413 чалавек. Трэцяя Мексіка (252 044 чалавекі), куды ўжо накіраваны першыя самалёты з нелегаламі.

Дэпартацыі падлягаюць грамадзяне ўсіх былых рэспублік СССР. Яна пагражае 3 518 расіянам, 2 808 армянам і 1 862 украінцам.

Па астатніх краінах былога СССР колькасць нелегалаў меншая. З іншых нашых суседзяў на гістарычную радзіму могуць вярнуцца 259 грамадзян Латвіі і 125 Літвы.

Таксама дэпартацыя пагражае 2 303 уладальнікам польскіх пашпартоў.

Каментары24

  • Трамп
    30.01.2025
    Нешта мне падказвае, што большасць з гэтых спісаў на вышкурэнне падтрымлівалі за трампа :).
    Хацелі крэпкага хазяйственніка, моцную руку - атрымалі.
  • Ноўнэйм
    30.01.2025
    Адкуль у іх спісы нелегалаў (менавіта з прозвішчамі, як я разумею)?
  • Не панятна
    30.01.2025
    Атрымліваецца, што ў іх увесь гэты час быў спіс з 1.5 млн. нелегальных мігрантаў, а яны нічога з гэтым спісам не рабілі? Як заўжды, толькі выказвалі заклапочанасць? І чаму дэпартаваў Трамп не дэпартаваў персанажаў з пашпартамі ссср у першую кадэнцыю?

Цяпер чытаюць

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пахавалі як ахвяр нацызму 75 чалавек, парэшткі якіх знайшлі каля былой дачы Цанавы. Але больш падобна, што гэта ахвяры саветаў17

400 балаў на ЦТ і ЦЭ атрымалі адразу дзве дзяўчыны з Ліды

Сацыяльныя сеткі робяцца галоўнай крыніцай навін, і гэта выгадна палітыкам-папулістам1

400 балаў на ЦТ набраў Мацвей з барысаўскай гімназіі1

Падчас саміту G7 Трампа не ўдалося пераканаць пастрожыць санкцыі супраць Расіі3

На мінулым тыдні адбыліся ўцечкі персанальных даных з некалькіх беларускіх кампаній

У Магілёве сем штрафаў за перавышэнне хуткасці атрымала жанчына, якая нават не ходзіць2

Прынц Рэза Пехлеві выступіў з відэазваротам да народа Ірана, заклікаў да паўстання12

Беларусу, які ваюе за Расію, далі расійскі пашпарт. У Беларусі ён касіў ад войска3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Каго больш палонных: украінцаў ці расіян?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць