Свет77

Трамп прапанаваў перасяліць уцекачоў з Газы ў Марока ці Самалі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прапанаваў новыя варыянты для перасялення жыхароў сектара Газы. Раней ён настойваў на іх размяшчэнні ў Егіпце і Іярданіі, але гэтыя краіны адмовіліся прымаць бежанцаў.

Палесцінская сям'я накіроўваецца з Газы ў Егіпет. Фота: Jehad Alshrafi / AP

Цяпер разглядаюцца Марока, Самаліленд і Пунтленд — два паўаўтаномныя рэгіёны ў Самалі, піша Bild.

Гэтыя тэрыторыі эканамічна залежаць ад ЗША і маглі б атрымаць фінансавую дапамогу ў абмен на ўдзел у праекце. Аднак пакуль няма афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі, і сам Трамп не раскрыў, ці застаюцца гэтыя краіны прыярытэтнымі або разглядаюцца іншыя варыянты.

Тым часам у Вашынгтон накіроўваюцца кароль Іарданіі Абдала II і прэзідэнт Егіпта Абдэль Фатах ас-Сісі. Чакаецца, што на перамовах яны пацвердзяць адмову сваіх краін прымаць перасяленцаў.

«Гэты план палітычна немагчымы для любой арабскай краіны», — заявіў адзін з арабскіх чыноўнікаў выданню Axios.

Трамп жа ўзмацняе ціск, каб дамагчыся згоды. Ён ужо заяўляў, што хоча знесці Газу і пабудаваць на яе месцы турыстычны рай — «Рыўеру Блізкага Усходу». Аднак пакуль у рэгіёне застаюцца тысячы баевікоў ХАМАС, суседнія краіны не гатовыя прымаць перасяленцаў, баючыся росту нестабільнасці.

Каментары7

  • Янка
    06.02.2025
    А чаму ж не ва Флорыду, а дакладней - у Мара Ларга?
  • Уху еў
    06.02.2025
    З якога перапуду палестынцы мусяць пакідаць свае землі? А калі чубаты гвяздабол хоча ім дабра, то чаму не прапаноўвае ім грамадзянства ЗША і пажыццёвыя выплаты?
  • Заберите невероятных
    06.02.2025
    Туда

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Крупскім раёне заўважылі мядзведзя-гіганта ВІДЭА6

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць