Культура11

Часопіс «ПрайдзіСвет» і ПЭН-цэнтр заснавалі прэмію для перакладчыкаў

У Беларусі з’явілася новая літаратурная прэмія. Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» і беларускі ПЭН-цэнтр абвесцілі пра заснаванне першай штогадовай літаратурнай прэміі для беларускіх перакладчыкаў — Прэміі часопіса «ПрайдзіСвет».

Перакладчыкаў у Беларусі ўганаруюць упершыню. Сярод прэтэндэнтаў на атрыманне новай літаратурнай прэміі — Альгерд Бахарэвіч, Павал Касцюкевіч, Васіль Сёмуха і Лявон Баршчэўскі. Заснавальнікі прэміі часопіса «ПрайдзіСвет» называюць сярод асноўных мэтаў, якія ставіць прэмія, папулярызацыю беларускамоўнай літаратуры і падвышэнне ўзроўню перакладу на беларускую мову. Па якіх крытэрах будуць вызначацца пераможцы, тлумачыць сябра рады часопіса «ПрайдзіСвет» Юлія Цімафеева.

— Узнагароджанне перакладчыкаў будзе адбывацца ў нас па трох намінацыях: проза, паэзія і публікацыя ў «ПрайдзіСвеце». А што да крытэрыяў, то гэта адэкватнасць перакладу, тое, як перакладчык здолеў перадаць сэнс і форму твору. Таксама ўлічваецца і мілагучнасць мовы перакладу, які атрымаўся ў выніку.

Абвяшчэнне пяцёркі фіналістаў у кожнай намінацыі прэміі адбудзецца ў другой палове красавіка. А ўганараванне пераможцы паводле канчатковай нарады журы пройдзе ў канцы траўня і будзе прымеркаванае да гадавіны часопіса перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць