Свет1818

У санкцыйны спіс Трампа трапіў пракурор МКС, які выдаў ордар на арышт Пуціна

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп збіраецца накласці санкцыі на галоўнага пракурора Міжнароднага крымінальнага суда Карыма Хана, які расследаваў ваенныя злачынствы Расіі і выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на неназваныя дасведчаныя крыніцы, у прыватнасці з самога МКС.

Карым Хан. Фота: AP Photo/Ariana Cubillos

Імя Карыма Хана з'явілася ў яшчэ не апублікаваным дадатку да ўказу Трампа аб санкцыях супраць МКС. Санкцыі супраць людзей з гэтага спісу прадугледжваюць замарожванне амерыканскіх актываў і забарону ім і іх сем'ям наведваць Злучаныя Штаты.

Журналісты пішуць, што пракурор стаў першым чалавекам у гэтым санкцыйным спісе. Поўны пералік на працягу 60 дзён павінен падаць міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт пасля кансультацыі з дзяржсакратаром Маркам Рубіа.

Менавіта Карым Хан хадайнічаў аб ордары на арышт расійскага лідара Уладзіміра Пуціна па падазрэнні ў незаконным перамяшчэнні і дэпартацыі ў Расію насельніцтва, у прыватнасці дзяцей, з акупаваных тэрыторый Украіны.

6 лютага прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб прымяненні санкцый супраць міжнароднага крымінальнага суда (МКС), абвінаваціўшы яго ў «неправамерных дзеяннях» да Злучаных Штатаў, Ізраіля і іх саюзнікаў. Пры гэтым указ абвінавачвае ўстанову ў «нелегітымных і беспадстаўных дзеяннях».

Каментары18

  • по просьбе реби
    08.02.2025
    По личной просьбе путина, Трамп вводит санкции против прокурора Международного суда. Против путина и других российских преступников Трамп не спешит вводить жесткие санкции.
  • Не Наста і не Мікола
    08.02.2025
    Але маніпулятыўны загаловак, тыповае для НН. Справа не ў Пуціне, а ў Нетаньяху.

    Але ок, дадалі цагліну да кашы ў галорвах беларускіх чытачоў. Толькі пазней не лямантуйце, што беларускі эксперымент далей не атрымліваецца.
  • Дзе ўзмацненне санкцый
    08.02.2025
    Нешта не чуваць, каб гэты трампон уводзіць нейкія санкцыі супраць лукі і яго падзельнікаў. Для яго норм рабята? Што скажа Зянон

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі11

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам6

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства4

Цэны на нафту зноў вярнуліся да ўзроўню вышэй за $100 за бараль3

Нафтавы «запасны праход»: ад энергетычнага калапсу свет ратуюць усяго два трубаправоды

Стала вядома, якія траўмы атрымаў новы вярхоўны лідар Ірана2

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі11

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць