Свет22

Макрон паабяцаў зрабіць Францыю сталіцай еўрапейскага штучнага інтэлекту. З дапамогай дыпфэйку з сабой у галоўнай ролі ВІДЭА

Па словах прэзідэнта Францыі падчас парыжскага саміту па штучным інтэлекце, які адкрываецца ў панядзелак, Францыя абвесціць пра пачатак прыватных інвестыцый у свой сектар штучнага інтэлекту ў памеры 109 мільярдаў еўра, піша Бі-бі-сі.

Скрыншот з дыпфэйку Макрона

Гэтая сума ўключае 20 млрд еўра, якія канадская інвестыцыйная кампанія Brookfield збіраецца ўкласці ў французскія праекты штучнага інтэлекту, а таксама фінансавыя ўкладанні Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, якія, як чакаецца, у бліжэйшыя гады складуць да 50 млрд еўра. Пра гэта Макрон распавёў у нядзельным інтэрв'ю вяшчальнай кампаніі TF1.

Елісейскі палац паведаміў, што інвестыцыі ААЭ будуць уключаць фінансаванне цэнтра апрацоўкі даных. Па даных газеты La Tribune de Dimanche, большая частка інвестыцый Brookfield таксама пойдзе на будаўніцтва цэнтра апрацоўкі звестак.

На думку аналітыкаў, Еўропа пакуль адстае ў гонцы штучных мазгоў не толькі ад ЗША, але і ад Кітая, які нядаўна здзівіў свет і ўзрушыў фондавыя рынкі падазрона танным, калі верыць кітайскім лічбам, чат-ботом DeepSeek, які па многіх параметрах не саступаюць, а дзе-нідзе і праўзыходным заходнія аналагі.

У канцы студзеня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што кампаніі OpenAI, SoftBank Group і Oracle інвестуюць 500 млрд даляраў у праект Stargate — інфраструктуру штучнага інтэлекту — на працягу наступных чатырох гадоў, каб дапамагчы Злучаным Штатам апярэдзіць Кітай і іншых супернікаў.

Трамп назваў Stargate найбуйнейшым праектам у сферы ШІ у гісторыі, які дэманструе велізарны патэнцыял Амерыкі. Паводле яго слоў, у рамках праекта будзе створана не менш за 100 тысяч працоўных месцаў і будуць пабудаваны цэнтры апрацоўкі даных па ўсёй краіне. Улады ўжо прыступілі да вывучэння патэнцыйных пляцовак для іх.

Па словах Макрона, 109 млрд еўра для Еўропы — сума, цалкам супастаўная з паўтрыльённымі інвестыцыямі ў Stargate, тым больш што на першым этапе ў амерыканскі праект будзе ўкладзена толькі 100 млрд даляраў. Цэнтры апрацоўкі даных прадастаўляюць кампаніям, якія працуюць у галіне штучнага інтэлекту, велізарную ёмістасць для захоўвання даных і вылічальную магутнасць для распрацоўкі і запуску сваіх сістэм.

ШІ патрабуе велізарнай колькасці энергіі для забеспячэння працы масіўных цэнтраў апрацоўкі даных (цэнтр, які пабудуюць на арабскія грошы, будзе спажываць 1 гігават), і Францыя пазіцыянуе сябе як ідэальнага кандыдата — прыкладна 70% патрэбаў краіны ў электраэнергіі генеруюць параўнальна «чыстыя» атамныя станцыі.

Напярэдадні саміту Макрон у якасці рэкламы апублікаваў у сацсетках дыпфэйкі з сабой у галоўнай ролі, згенераваныя штучным інтэлектам.

У адным ён танчыць пад хіт 1980-х гадоў «Voyage Voyage» французскай спявачкі Desireless, у іншым здымаецца ў шпіёнскай камедыі з Жанам Дзюжардэнам, у трэцім — чытае рэп і танчыць у стылі французскага выканаўцы Nekfeu.

У нейкі момант у кадры з'яўляецца сапраўдны Макрон у касцюме і гальштуку і кажа: «Выдатна зроблена».

«Калі казаць больш сур'ёзна, то з дапамогай штучнага інтэлекту мы можам зрабіць некалькі вельмі важных рэчаў: змяніць ахову здароўя, энергетыку, жыццё нашага грамадства, — працягвае ён. — Францыя і Еўропа павінны быць у цэнтры гэтай рэвалюцыі, каб выкарыстоўваць усе магчымасці, а таксама прасоўваць нашы прынцыпы».

У канцы кліпа штучны Макрон з'яўляецца ў выглядзе амерыканскага тэлевізійнага героя баевікоў Макгайвера, вядомага сваёй знешнасцю і знаходлівасцю.

«Ну дакладна. Гэта я», — каментуе сапраўдны Макрон.

Пост Макрона ў Instagram набраў больш за 168 тысячы лайкаў, некаторыя карыстальнікі выказалі захапленне «крутой» і нязмушанай манерай паводзін прэзідэнта.

Каментары2

  • пісаюшча ўмка
    10.02.2025
    што там тая Эмануэль... больш цікава - што паабяцаў гэтым разам наш новы прэзідэнт? а. да - аа..пяць джы
  • Свет ляціць у прарэху
    10.02.2025
    Хайп з ШІ выглядае ў большай ступені бурбалкай, чым прарывам. Бо гэтай з'яве ўжо не адзін год, у яе ўкладзены каласальныя фінансавыя і чалавечыя рэсурсы, а ці адпавядае вынік таму, што патрачана? Мне здаецца, не. Мы атрымалі недасканалых онлайн-кансультантаў і сумнеўныя генератары лічбавага кантэнту. Нават Макрон выкарыстаў ШІ для забаўкі, а не для чагосьці сур'ёзнага.

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на красоўкі сканчваецца?6

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць