Грамадства5050

Шарэнда-Панасюк прызналася, што падпісала паперы аб супрацоўніцтве з сілавікамі і атрымала імя Эдэльвейс

Актывістка заявіла, што адмяняе гэтую дамову. 

На прэс-канферэнцыі 10 лютага ў Вільні Паліна Шарэнда-Панасюк расказала, праз якія катаванні прайшла падчас зняволення. Яна сказала, што яе стратэгіяй, каб выйсці з калоніі, стала падпісанне паперы аб канфідэнцыяльным супрацоўніцтве з сілавікамі. Ёй далі мянушку Эдэльвейс. 

Першую паперу яна падпісала 24 снежня 2024 года ў калоніі №24. Другую паперу — у Брэсце, калі прыйшла ў ГУБАЗіК. Гэта было 3 лютага 2025 года.

На наступны дзень Шарэнда-Панасюк з’ехала з краіны.

«Я заяўляю, што я пісала гэтыя паперы, разумеючы, што магу ніколі не выйсці з-за гэтых кратаў. З майго боку гэта быў тактычны ход», — патлумачыла яна.

Яна публічна адмяніла дамову і заклікала іншых палітвязняў, каму давялося падпісаць падобныя паперы, публічна дэзавуяваць дакументы.

***

Брэсцкая актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзілася за кратамі са студзеня 2021 года. Першасна ёй прысудзілі два гады зняволення.

Жанчына павінна была выйсці на волю ў 2022 годзе, але ёй тройчы дадавалі па году калоніі за «непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Яна была першай палітзняволенай жанчынай, каго асудзілі па гэтым артыкуле. 

Паліну перавялі ў калонію для рэцыдывістак, катавалі пастаянным знаходжаннем у ШІЗА і памяшканні камернага тыпу. За час зняволення ў Паліны пагоршыўся стан здароўя, з'явіўся хранічны панкрэатыт.

Агулам яна правяла за кратамі больш за 4 гады. 270 сутак Паліна правяла ў карцарах і ШЫЗА. 

1 лютага 2025 года Паліна Шарэнда-Панасюк выйшла на волю. Яна выехала з Беларусі ў Літву, дзе яе чакалі муж і двое дзяцей. 

Каментары50

  • Сымон
    10.02.2025
    Больш дарэчна было б казаць, што "дамовы" закладніка з тэрарыстам заўсёды ня вартыя нават паперы, на якой яны зафіксаваныя. Але гэта - у любым выпадку фармальнасці, а Паліна безумоўна ёсць гераіняй і сімвалам нязломнасці.
  • ДАША АСТАПЕНКА
    10.02.2025
    каму давялося падпісаць падобныя паперы, публічна дэзавуяваць дакументы

    ну вось я публічна прызналася павінілася і папрасіла дапамогі. Павал С, нагадаю, дапамог - пабёг ў польскі кгб

    сярод абвінавачаньняў мне было "раскрыцьцё схэмаў фінансаваньня беларускага дома ў варшаве"

    але, халера бяры, я загінулая душа

    якія гарантыі тым, хто публічна дэзавуюе?
  • Асабу
    10.02.2025
    Хопіць умнічаць прідурок. !!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

«Жыццё зайграла новымі фарбамі». У Гомелі ўзяла шлюб незвычайная пара: жаніху — 91 год, а нявесце — 722

Архітэктар назваў тое, што зрабілі ў Нясвіжы, «карным упарадкаваннем»15

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы85

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць