Грамадства55

Дзеля жаб і рапух у Англіі на паўтара месяца перакрылі дарогу

Каб абараніць тысячы рапух, жаб і трытонаў падчас іх масавай міграцыі да месцаў размнажэння, у горадзе Бат на паўднёвым захадзе Англіі на шэсць тыдняў перакрылі дарогу, піша Бі-бі-сі.

Ілюстрацыйнае фота

Чарлкомб-Лейн будзе закрыты для транспарту да 23 сакавіка. За тым, каб дарогай не карысталіся матацыклісты, будуць сачыць валанцёры.

Перакрыццё дарог падчас міграцыі земнаводных у Вялікабрытаніі практыкуецца з 2003 года. Да гэтага часу пад коламі машын гінула да 62% земнаводных, якія рухаліся да месцаў размнажэння. У 2024 годзе колькасць загінулых асобін знізілася да 6%.

Мінулагодні сезон стаў адным з самых актыўных за апошнія 14 гадоў. Участак дарогі Чарлкомб-Лейн даўжынёй 0,8 км (палова мілі) тады пераадолелі 3200 амфібій.

Хелен Хобс з Charlcombe Toad Rescue Group адзначыла, што дзякуючы ахоўным захадам мясцовая папуляцыя земнаводных застаецца стабільнай, нягледзячы на агульнае змяншэнне іх колькасці па ўсёй краіне. Але, паводле яе слоў, цяпер настаў «пераломны момант» з-за змены клімату.

«Становіцца ўсё цяжэй прадказаць пікавы час міграцыі амфібій, таму рашэнне закрыць дарогу на шэсць тыдняў цалкам апраўданае», — сказала яна.

Валанцёры, апранутыя ў спецыяльныя святлоадбівальныя курткі, у агульнай складанасці праводзяць каля 600 гадзін, патрулюючы дарогу. Яны выкарыстоўваюць ліхтары і вёдры, у якія збіраюць згубленых амфібій.

Жаб, рапух і трытонаў бяруць у пальчатках, каб пазбегнуць заражэння, і пераносяць да месца размнажэння каля возера.

Эколагі з арганізацыі Froglife збіраюць даныя аб папуляцыях рапух.

Паводле іх даследаванняў, за апошнія 30 гадоў колькасць звычайных рапух скарацілася на 68%. Асноўнымі пагрозамі для гэтых земнаводных, на думку эколагаў, з’яўляюцца транспарт, змена клімату і знішчэнне натуральнага асяроддзя іх пражывання.

Каментары5

  • Лол
    10.02.2025
    Жвір , а туалетной бумагой зачем пользуются. Можно ведь руками.
  • Вышэй за Бога
    10.02.2025
    Іншыя жабы будуць карыстацца дарогай астатні час.
  • Эгацэнтрыст
    11.02.2025
    Жвір , вы нічым не заразіліся, а жабы? Пальчаткі выкарыстоўваюцца для абароны жаб ад рознай дрэні на чалавечых руках

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць