Свет1414

Пяскоў: Частка Украіны хоча стаць Расіяй

Значная частка Украіны жадае стаць Расіяй, і гэты факт ужо пацверджаны гісторыяй, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, піша «Спутнік».

Дзмітрый Пяскоў і Уладзімір Пуцін. Фота: Alexei Danichev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Раней прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адзначыў, што Украіна павінна даць гарантыі ўкладзеных у яе амерыканскіх сродкаў, бо ў нейкі дзень «можа стаць Расіяй».

«Тое, што значная частка Украіны хоча стаць Расіяй, і тое, што яна ўжо стала Расіяй, — гэта факт. Гэта факт, які адбыўся на зямлі, чатыры новыя расійскія рэгіёны», — сказаў Пяскоў, адказваючы на пытанне пра тое, як у Крамлі ўспрынялі заяву Трампа.

Як удакладніў Пяскоў, жыхары новых рэгіёнаў, нягледзячы на шматлікія небяспекі, нібыта стаялі ў чэргах і галасавалі на рэферэндуме за ўваход у склад Расіі.

Раней Трамп заявіў наступнае: «Я хачу, каб нашы грошы былі ў бяспецы. Таму што мы трацім сотні і сотні мільярдаў даляраў. Яны могуць заключыць здзелку, могуць не заключыць здзелку. Яны могуць стаць Расіяй калі-небудзь. Могуць не стаць Расіяй».

Каментары14

  • Руды балабол
    11.02.2025
    "Яны могуць заключыць здзелку, могуць не заключыць здзелку. Яны могуць стаць Расіяй калі-небудзь. Могуць не стаць Расіяй" - чарговае пацверджанне, што трамп не мае ні плану, ні нават разумення сітуацыі ў тым рэгіёне.
  • Янка
    11.02.2025
    А значная частка Чукоткі хоча стаць часткай ЗША. Бо ўзровень жыцця на Аляске і на Чукотцы адрозніваецца радыкальна. Імаверна, з-за іншага клімату на іншым беразе пратокі Берынга. Пяскоў, што скажаш?
  • %
    11.02.2025
    Частка гэта ўвесь левы бераг?

Цяпер чытаюць

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць5

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская гандбалістка будзе гуляць за зборную Румыніі

Для беларускага фестывалю вырабілі трохметровы хот-дог ФОТАФАКТ9

Мясаедская дыета — у якіх выпадках яна дапамагае3

У Польшчы знайшлі вялікае радовішча нафты і прыроднага газу16

Германія перадасць Украіне пяць сістэм Patriot

ЗША вярнулі ў Вялікабрытанію сваю ядзерную зброю2

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» ютуб-канал найбольшага партала Літвы4

«У жыцці кожнага чалавека ёсць учынкі, што не дадаюць яму гонару». Стрыжак пракаментаваў абвінавачанне ў рассыланні дыкпікаў38

Некалькі актывістак абвінавацілі Стрыжака: высылаў ім дыкпікі59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць5

Абрынуліся руіны папулярнай у турыстаў сядзібы. Раней чыноўнікі адмовіліся яе выратоўваць — прычына можа здзівіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць