Грамадства11

Беларуска аформіла на сябе крэдыт для сяброўкі, а тая адмовілася даваць грошы. Што адказалі ў судзе?

Жыхарка Жыткавіцкага раёна звярнулася ў суд з незвычайнай праблемай. Сяброўка, для якой яна аформіла крэдыт, адмовілася плаціць па ім рахункі. Пра здарэнне распавялі ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры.

У 2021 годзе беларуска працавала агароднікам і жыла ў інтэрнаце ў аграгарадку Урыцкае. У інтэрнаце яна пазнаёмілася з жанчынай і пачала дапамагаць ёй з доглядам за двума маленькімі дзецьмі.

У лістападзе таго ж года новая сяброўка звярнулася да яе з просьбай узяць для яе крэдыт у банку. Сама жанчына гэтага зрабіць не магла, бо мела на сваім рахунку ўжо два іншых крэдыты.

Агародніца ўзяла крэдыт на 7 год памерам 3700 рублёў і перадала грошы знаёмай. Па вуснай дамоўленасці тая павінна была самастойна штомесяц уносіць грошы на крэдытны рахунак. 

У жніўні 2022 года высветлілася, што сяброўка не плаціла абавязковыя сумы за крэдыт. Агародніцы прыйшло паведамленне ад банка аб тым, што аплаты пратэрмінаваны.

Суседка адмовілася плаціць грошы за крэдыт, які прасіла аформіць для сябе. Тады агародніца самастойна ўнесла грошы ў банк: асноўны доўг, працэнты і няўстойку. Агулам — каля 4,7 тысяч рублёў.

На той час пацярпелая ўжо была цяжарнай і не мела мужа. У цяжкай сітуацыі яна звярнулася да пракуратуры, дзе супраць яе былой сяброўкі ўзбудзілі справу аб незаконным узбагачэнні і працэнтах за карыстанне чужымі грашыма.

Суд Савецкага раёна Гомеля гэты іск задаволіў. Акрамя асноўнай сумы, з былой сяброўкі ўзялі дзяржаўную пошліну ў памеры 230 рублёў.

Каментары1

  • Да дрыжыкаў
    11.02.2025
    Людзі на дне жыцця. Жывуць у інтэрнаце, бяруць тры крэдыты, нараджаюць дзяцей без мужа... Жахлівая гісторыя.

Цяпер чытаюць

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі65

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Усе навіны →
Усе навіны

Трагічная смерць мужа і выпрабаванне медыцынай: гісторыя беларускі ў Польшчы5

У Мінску амаль тысяча хрушчовак — імі хутка зоймуцца2

У пратэстах у Іране загінулі 35 чалавек, больш за 1200 арыштаваныя

«Галоўны я»: Трамп назваў групу чыноўнікаў ЗША, якія будуць кіраваць Венесуэлай17

Пасол Беларусі ў Расіі расказаў пра дамоўленасці з газам

Серыял «Pluribus» — самы няправільны постапакаліпсіс ці нешта большае? Расказваем пра смелы мысленчы эксперымент на ТБ15

У Трампа адмовіліся выключаць варыянт ваеннага захопу Грэнландыі6

Хто такая Дэлсі Радрыгес, што заняла месца Мадура. Марыянетка Трампа ці абаронца Венесуэлы?2

Пакуль свет засяроджаны на інфляцыі і войнах, у Паўднёвай Карэі новы вораг — выпадзенне валасоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі65

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць