Здарэнні

У Мінздароўя расказалі пра стан людзей, якія пацярпелі ў ДТЗ на Даўгінаўскім тракце

У выніку ДТЗ 12 лютага ў Мінску на Даўгінаўскім тракце пацярпелі пяць чалавек — іх шпіталізавалі брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

«Супрацоўнікі чатырох брыгад хуткай меддапамогі даставілі ў прыёмныя аддзяленні бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска, Мінскай абласной бальніцы, бальніцы № 3 пяцярых пацярпелых. Ва ўстановах аховы здароўя, пасля правядзення дыягностыкі, усе пацыенты былі шпіталізаваныя, праведзеныя аператыўныя ўмяшанні», — гаворыцца ў паведамленні.

У пацярпелых дыягнаставаныя спалучаныя траўмы рознай ступені: ЧМТ, пераломы, удары і ірваныя раны.

12 лютага каля 14.40 21-гадовы кіроўца аўтамабіля ГАЗ ехаў па Даўгінаўскім тракце. Паблізу дома № 174 ён урэзаўся ў маршрутку, якая стаяла на прыпыначным пункце. Ад удару мікрааўтобус вылецеў на тратуар і пратараніў канструкцыю прыпынку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць