У Бярозаўскім раёне мужчына напісаў заяву ў міліцыю — і атрымаў крыміналку
Мужчына паскардзіўся, што ашуканцы ўзялі на ягонае імя крэдыт і скралі грошы з карты.

У Бярозаўскім раёне 25-гадовы мужчына напісаў заяву ў міліцыю і быў пакараны.
Мужчына паскардзіўся ў міліцыю, што ў кастрычніку 2024 года хтосьці выкраў з ягонай карты 730 рублёў, а таксама аформіў на яго крэдыт на 5 тыс. рублёў і скарыстаўся гэтымі грашыма. Мужчыну папярэдзілі пра адказнасці за ілжывы данос.
У выніку следчыя высветлілі, што грошы ў мужчыны ніхто не выкрадаў. Заяву ён напісаў, каб адцягнуць увагу сям'і ад прайграных ім сродкаў у азартных анлайн-гульнях, расказалі ў пракуратуры.
Суд Бярозаўскага раёна прызнаў мужчыну вінаватым у загадзя хлуслівым даносе (ч.1 арт. 400 Крымінальнага кодэкса Беларусі) і прызначыў яму штраф у 60 базавых велічынь (цяпер гэта 2520 рублёў).
Каментары