Вайна22

Праз Беларусь Украіна вярнула восем дзяцей з акупаваных тэрыторый

Украінскі амбудсмен Дзмітрый Лубінец паведаміў пра вяртанне ў краіну дзяцей, якія знаходзіліся на акупаваных Расіяй тэрыторыях.

Вярнулі восем дзяцей з Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей. Сярод іх — родныя браты і сёстры. 

«Усе дзеці былі раз'яднаныя са сваімі роднымі з-за вайны і акупацыі, некаторыя страцілі бацькоў», — напісаў Лубінец.

Пасрэднікам у абмене паміж расійскім і ўкраінскім бакамі стаў Катар. Амбудсмен не ўдакладніў, на якой тэрыторыі атрымалася сустрэцца з дзецьмі, але на адным з фотаздымкаў бачна герб Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.

У Расію павярнуліся дзве сястры, паведаміла расійская амбудсмен па правах дзяцей Марыя Львова-Бялова. Яна дадала, што дзяўчынкі сустрэліся з мамай у амбасадзе Катара ў Мінску.

Каментары2

  • Дзядэк
    15.02.2025
    Не вельмі разумею, навошта патрэбны паслугі Катара, але навіна сапраўды добрая. Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!
  • Андрусь
    15.02.2025
    Чаму "Любянец", калі ягонае прозвішча ўкраінскаю - Лубінець "л" там цвёрды, а "і" нават у першым складзе перад націскам у "я" не пераходзіць, бо гэта не "е". І ён не "Дзмітрый", а "Дмытро" - уласныя імёны не перакладаюцца, а перадаюцца так, як яны гучаць у роднай мове носьбіта.
    Ды і лакацыя, дзе адбываўся абмен, ну вельмі лёгка пазнаецца кожным, хто хоць раз бачыў кадры з абменаў палоннымі і да вайны ездзіў праз Гомель ва Украіну. Гэта памежны пераход "Новая Гута" - менавіта беларускі бок, там, яшчэ з часу набыцця незалежнасці, усё ў бел-чырвона-белых колерах збудавана. З украінскага боку там "Новыя Ярылавічы" - яны ў сіне-жоўтых танах аздобленыя. Гэта адзіны памежпераход паміж Беларуссю і Украінай, дзе дарога не перакапаная, і праз які адбываюцца ўсе абмены з расійцамі (і ваеннапалоннымі, і дэпартаванымі цывільнымі, і жыхарамі занятай украінцамі часткі Курскай вобласці, якіх украінцы намагаюцца аддаць расіі).

Цяпер чытаюць

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

Мінскія камунальнікі паказалі, што робяць са снегам, які прынёс цыклон «Улі»5

У Беларусі збіраюцца ўвесці лічбавыя пашпарты3

Цыклоны «Улі» і «Хаўер». Хто больш магутны4

Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа17

Дзеячы эміграцыі пасварыліся з нагоды спісаў запрошаных на прыём да прэзідэнта Польшчы86

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць