Вайна44

Пажар на Чарнобыльскай АЭС дагэтуль не патушылі

Узгаранне на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, якое ўзнікла пасля трапляння ў яе дрона, цалкам дагэтуль не ліквідавана. Па стане на 13:00 захоўваюцца тры ачагі тлення, паведамляе Дзяржаўнае агенцтва Украіны па кіраванні зонай адчужэння.

Скрыншот з відэа

«Зафіксавана тры ачагі тлення. Для іх тушэння і частковага ўскрыцця канструкцый сховішча працуюць тры групы вышыннікаў (па чатыры чалавекі ў кожнай). Зробленыя 22 адтуліны, агульная плошча ўскрыцця — каля 2 кв. м. Пракладзеныя працоўныя лініі на пяць ствалоў. Да ліквідацыі наступстваў прыцягнутыя ратавальнікі ДСНС», — гаворыцца ў паведамленні.

14 лютага расійскія войскі ўдарылі дронам па саркафагу 4-га энергаблока ЧАЭС. У выніку ўдару сховішча было пашкоджанае, на ім узнік пажар.

Каментары4

  • Трампист
    17.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Капец
    18.02.2025
    Як можна было зрабіць такі саркафаг з гаручых матэрыялаў? Гэта чым трэба было думаць?
  • Я памыляўся
    18.02.2025
    А вось пажар гэта вельмі істотна.

    Я не вайсковы спецыяліст і неправільна ацаніў наступствы удару дрона ў перакрыцце. Гарыць, відаць, у сярэдзіне саркафага, куды крайне небяспечна лезці.

    Калі тлее ў сярэдзіне і не могуць патушыць, то там дым, зольныя часціны доўгажывучых ізатопаў. Гэтыя двое на здымку рызыкуюць здароўем. Дыхаць гэтым дымам крайне небяспечна.

    Адзін з беларускіх фізікаў (Нестеренко? праект "Памір"?) раіў колісь (красавік 1986-га) ліць вадкі азот і збіваць тым тэмпературу. Яго не слухалі, кідалі свінец, які крайне таксічны і аніяк не спрыяў паніжэньню тэмпературы, наадварот дадаваў небяспекі - плавіўся і выпарваўся. У 1986-м было далей няма куды. Вадкі азот выкарыстоўваўся на праекце "Памір", якім займаліся ў Соснах. Спецыяліст па рэакцыям азота ў пажаратушэнні быў бы зараз вельмі дарэчы.

    На аб'ектах РОСАТАМА функцыі МАГАТЭ абмежаваныя, матывуюць сакрэтнасццю.

    У нас маецца былы журналіст БЕЛАПАН В. Семашко, з праектам belatom.by. З сабою ў якасці дырэктара і адным супрацоўнікам.

    Падаецца сайт як навукова-папулярнае выданне. Папулярызуецца навіна пра акупаваную Запарожскую АЭС. Яна папярэднічала гэтай навіне пра саркафаг Чарнобыльскай.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць