Нерухомасць11

Атмасферны інтэрнат у Мінску, дзе жылі алімпійцы Яніна Карольчык, Антон Кушнір і Дар'я Домрачава, збіраюцца знесці

У глыбіні вуліцы Акадэмічнай, якая пачынаецца адразу за Нацыянальнай акадэміяй навук, схаваныя тры атмасферныя двухпавярхоўкі. У двух з іх жывуць людзі, а трэцяя да нядаўняга часу была інтэрнатам. Аказваецца, гэты будынак прыгаварылі да зносу, піша Realt.

Тры атмасферныя двухпавярховікі схаваныя за шумным праспектам Незалежнасці і Акадэміяй навук. Цагляныя дамы для жыхароў з'явіліся тут адразу пасля вайны. Кватэры ў іх выдавалі работнікам Акадэміі навук, а пазней адзін з будынкаў стаў інтэрнатам БФСТ «Дынама». Менавіта гэты дом па Акадэмічнай, 11Б і жадаюць знесці.

Старажылы раёна ўзгадваюць, што ў інтэрнаце на Акадэмічнай у свой час жылі алімпійцы Яніна Карольчык, Антон Кушнір і Дар'я Домрачава. Каля пяці гадоў таму інтэрнат закрыўся, а яго памяшканні занялі офісы.

Наогул, аб зносе гэтых двухпавярховых дамоў у цэнтры горада гаварылі не адзін раз. Апошні капрамонт дамоў прайшоў у 80-я гады. І вось стала вядома, што Беларускае фізкультурна-спартыўнае таварыства «Дынама» вырашыла ўзвесці на месцы пустуючага інтэрната новы будынак.

Адміністрацыя Першамайскага раёна Мінска аб'явіла, што грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 24 лютага па 10 сакавіка. Прэзентацыю аб'екта можна будзе паглядзець на сайце, а таксама ў друкаванай форме ў вестыбюлі адміністрацыі Першамайскага раёна.

З кароткага апавяшчэння можна зразумець, што на месцы цаглянага інтэрната 1954 года пабудовы плануецца ўзвесці новы будынак, а таксама правесці добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі і выканаць мерапрыемствы па стварэнні даступнага асяроддзя для фізічна аслабленых асоб. Іншых падрабязнасцяў праекта пакуль няма. 

Каментары1

  • Acab
    18.02.2025
    Барак нейкі сьвінячы

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Юрый Пышнік2

«Гэта мой асабісты выклік». Польскі гід водзіць экскурсіі па Варшаве на беларускай мове3

Вольга Севярынец: Салідарнасць была бясконцай, яе зацанілі нават гэбісты5

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год66

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу16

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць