Свет11

У Расіі вызвалілі амерыканца, якога нядаўна затрымалі за канабіс у багажы

Амерыканскага музыку Калеба Баерса Уэйна, нядаўна затрыманага ў маскоўскім аэрапорце «Унукава», вызвалілі з СІЗА. Цяпер ён знаходзіцца ў амерыканскім пасольстве ў Маскве і чакае вылету ў ЗША, паведамілі ягоныя блізкія.

Грамадзяніна ЗША Калеба Баерса Уэйна затрымалі ў аэрапорце «Унукава» па справе аб нібыта кантрабандзе наркотыкаў. 10 лютага ён быў арыштаваны. Яму выставілі абвінавачанне, якое прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да 7 гадоў.

Маці арыштаванага амерыканца тлумачыла, што яе сын з 15 гадоў пакутуе ад цяжкай формы эпілепсіі і прымае лекі ад сутаргаў, а нядаўна прыступы сталі адбывацца часцей, з-за чаго ён прымаў легальныя ў ЗША «жавальныя цукеркі з вітамінам С, мелатанінам і КБД (канабідыёлам) з замяшчальнікам ТГК (тэтрагідраканабіёла) у іх». Любы, хто ведае Уэйна, пацвердзіць: ён не наркаман і не займаецца кантрабандай наркотыкаў, а з'яўляецца добрапрыстойным грамадзянінам, заяўляла жанчына.

17 лютага бацькі Уэйна расказалі, што ён вызвалены, знаходзіцца ў амбасадзе ЗША і чакае рэйс дадому.

Адметна, што арышт адбыўся праз некалькі дзён пасля абмену зняволенымі паміж ЗША і Расіяй, які Белы дом назваў прыкметай дыпламатычнай адлігі і крокам да спынення вайны ва Украіне.

Вызваленне гэтага амерыканца можна разглядаць у кантэксце запланаваных перамоў Расіі і ЗША, у рамках якіх Масква чакае, што атрымаецца пагаварыць пра аднаўленне ўсяго комплексу расійска-амерыканскіх адносін, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Каментары1

  • Какая хорошая сделка для путина
    18.02.2025
    Т.е. американцы возвращают себе наркоманов? А как же МАГА и борьба с дилерами и нелегалами?

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові14

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова40

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму21

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць