Улада

Статкевіча пераводзяць у Пухавіцкі раён (абноўлена)

Адбываць пакараньне ён будзе ў вёсцы Сітнікі

Сёньня, 4 верасьня, адміністрацыя баранавіцкай спэцкамэндатуры паведаміла Міколу Статкевічу, што яго пад аховай павязуць адбываць пакараньне ў іншае месца, у Пухавіцкі раён. Кіраўнік баранавіцкай спэцкамэндатуры паведаміў Міколу Статкевічу, што перавод робіцца згодна з распараджэньнем мясцовага пракурора.

Пакараньне ён будзе адбываць у спэцкамэндатуры ў вёсцы Сітнікі, што месьціцца на рацэ Сьвіслач, на аўтатрасе Мар'іна Горка - Менск, за некалькі кілямэтраў ад Мар'інай Горкі.

Паводле кіраўніка "хіміі", пракурор спаслаўся на тое, што Мікола Статкевіч адбывае пакараньне ў парушэньне заканадаўчых нормаў: маўляў, паколькі палітык прапісаны ў Менску, ён павінен адбываць пакараньне ў Менскай вобласьці.

Нагадаем, што палітык больш за год правёў на хіміі ў Баранавічах за арганізацыю вулічных дэманстрацый пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму-2004.

За арганізацыю вулічных акцый пакараныя таксама Павал Севярынец, які прапісаны ў Віцебску і пакараньне адбывае ў Віцебскай вобласьці, а таксама мянчук Андрэй Клімаў, якога зь Менскай вобласьці перавялі на Гомельшчыну.

Мікола Статкевіч лічыць, што перавод можа адкласьці на далёкую пэрспэктыву ўмоўна-датэрміновае вызваленьне. Палітык непакоіцца, што супраць яго могуць быць ужытыя правакацыі, каб яго рэальна пазбавіць волі.

Фота Андрэя Лянкевіча, НН

Цікава, што зь 1 верасьня ў Пухавіцкім раёне зарэгістраваны афіцыйны юрадрас Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) - апанэнтаў БСДП (Народная Грамада), якой кіруе Мікола Статкевіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна11

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле28

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

Бум на красоўкі сканчваецца?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць