Грамадства77

Пратасевіч: Вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне

Раман Пратасевіч напісаў пост з парадамі, як вязням трэба пісаць просьбу да Лукашэнкі пра памілаванне. Сярод іншага ён зрабіў заяву, якая супярэчыць сцверджанням прапаганды. 

Раман Пратасевіч піша, што няма нідзе шаблону, як правільна палітвязням пісаць памілоўку (прашэнне пра памілаванне). 

Ён прапануе вязням свае парады. Так, напрыклад, ён піша, што «словы «Паважаны Аляксандр Рыгоравіч» неабходна напісаць не адзін раз, а два — першы раз, як і ва ўзоры, у пачатку тэксту, а другі — у канцы».

Але самае цікавае тое, што Пратасевіч піша, што вядомыя выпадкі, калі зняволеныя адмаўляліся прызнаваць віну і ўсё адно атрымлівалі памілаванне. Гэта здараецца, паводле яго слоў, калі прапанова напісаць прашэнне ідзе ад самой адміністрацыі калоніі. 

Калі ж вязень піша прашэнне са сваёй ініцыятывы і не прызнае віны, то гэтаму звароту нават не дадуць руху. 

У той жа час прапаганда нязменна сцвярджае, што ўсе палітвязні, хто выйшаў па памілаванні, прызналі сваю віну. 

Каментары7

  • Пракоп
    24.02.2025
    [Рэд. выдалена]
  • А хто у нас неўрот?
    24.02.2025
    Вы что, не верите?, агласіця ўвесь сьпісак ;)))
  • У наступным выпуску "Пратасевіч заключонным"
    24.02.2025
    Кніксэн трэба рабіць непрэменна дастаткова нізка, патрэніруйцеся. Зрабіце дадатковы кніксэн яшчэ і ў канцы, ён павінен быць яшчэ ніжэйшы, максімальна. Пры гэтым падбародкам старайцеся дацягнуцца да грудзей (сваіх), каб не сустрэцца позіркамі. Вопратка павінна быць няяркай, каб не зацьміць прасімага. Голас павінен быць прэрываюшчыйся, ціхі і спецыяльна завышаны.

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас пажару ў Смалявіцкім раёне загінула былая супрацоўніца «Беларусьфільма»

У Мінску ў сумёце знайшлі слабенькую саву ФОТЫ2

У Францыі падчас пахавання маці застрэлілі былога лідара карсіканскіх нацыяналістаў2

Чым цяперашнія пратэсты ў Іране адрозніваюцца ад папярэдніх7

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА7

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро11

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць