Свет2020

Трамп: Зяленскі вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што не хацеў бы заахвочваць імкненне Кіева да працягвання ваенных дзеянняў.

Фота: Jacquelyn Martin / AP

Перад адлётам з Вашынгтона ў сваю рэзідэнцыю ў Мар-а-Лага ўвечары ў пятніцу Дональд Трамп пракаментаваў журналістам сваю сустрэчу з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім у Белым доме, піша «Голас Амерыкі».

«У пятніцу, як вы ведаеце, у нас была сустрэча з прэзідэнтам Зяленскім, і я бы сказаў, што яна прайшла не зусім удала, — заявіў Трамп. — Я думаю, ён вельмі моцна пераацаніў свае магчымасці». 

Прэзідэнт ЗША падкрэсліў, што не хоча заахвочваць Украіну да працягвання вайны, а замест гэтага імкнецца да «трывалага міру».

«Мы хочам міру, нам не трэба, каб нехта стаў магутнай дзяржавай, а потым адмовіўся заключаць мір, адчуваючы сваю сілу, — сказаў Трамп. — І менавіта гэта я зараз назіраю. Я імкнуся да міру. Мы не хочам увязацца ў дзесяцігадовую вайну і гуляць у гульні. І мне падалося, што калі мы гэта зробім, калі мы падпішам (пагадненне), ён будзе імкнуцца да таго, да чаго я не імкнуся. Ён хоча працягваць змагацца, змагацца, змагацца. А мы хочам пакончыць са смерцю».

Падкрэсліваючы, што ў Зяленскага «вельмі слабы набор карт», Трамп заявіў: «Калі мы падпішам пагадненне, у яго будзе вельмі моцны набор карт, і тады ён не захоча заключаць мір. Я не хачу зацягваць гэта ўсё. Я хачу неадкладнага міру. Прэзідэнт Пуцін хоча пакончыць з гэтым. І вы бачылі тое, што бачыў я сёння. Гэты чалавек хоча, каб мы падпісалі і працягвалі ваяваць. А мы гэтага не робім…»

Трамп таксама заявіў, што Зяленскі — «не той чалавек, які хоча заключыць мір», у той час як ЗША зацікаўленыя «ў спыненні кровапраліцця».

«Зараз у яго няма карт, — сказаў Трамп. — Пасля здзелкі ў яго будуць усе карты, але гэта не значыць, што ён можа і далей ваяваць. Ён павінен спыніць вайну, спыніць смерць».

Тым часам, паводле інфармацыі агенцтва Reuters, са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка, прэзідэнт Дональд Трамп не зацікаўлены ў пераглядзе або аднаўленні здзелкі па Украіне.

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа, як паведамляе Agence France-Presse, у пятніцу заклікаў украінскага лідара Уладзіміра Зяленскага выбачыцца за папярэднюю стычку з Трампам.

Зяленскі павінен «выбачыцца за тое, што змарнаваў наш час на сустрэчу, якая павінна была завяршыцца не так, як яна завяршылася», — заявіў Рубіа ў эфіры CNN.

Тым часам дырэктар Нацыянальнай разведкі ЗША абвінаваціла Украіну і Зяленскага ў «спробе ўцягнуць Злучаныя Штаты ў ядзерную вайну з Расіяй».

Тулсі Габард у сваім асабістым акаўнце ў сацыяльных сетках падзякавала прэзідэнту Трампу за тое, што ён «стаіць на варце інтарэсаў амерыканскага народа і міру».

Каментары20

  • 1
    01.03.2025
    Шкада, што няма стрыманасці. Быць палітыкам – гэта цяжка. Я так... паздароўкацца забегаў... Нельга было ўзгадваць прэзідэнтаў з 2014 г. Варта было данесці сваю пазіцыю без прэтэнзій і прывязкі да асобаў. Ці ж не было зразумела, што сябраваць яны і так не асабліва імкнуцца? Тым часам, Валодзя Пуцін, як той шпіц умка, памеціў сваю тэрыторыю чарговай ратэфікацыяй.
  • Liv
    01.03.2025
    Извиняться здесь должна лишь команда Трампа (за предательство), т. к. США фактически игнорируют обязательства, которые они дали Украине в 1994 году.
    Вашингтон поддерживает Украину лишь в той мере, в какой это выгодно США, а не исходя из моральных или юридических обязательств. В то время как Украина теряет территории и людей, США выдвигают жесткие условия, а не оказывают безоговорочную помощь.
  • 4
    01.03.2025
    Тое, што дапамагала Зяленскаму ў 22 годзе (парыў артыста, эмацыйнасць..), спрацавала супраць яго ў 25. Вельмі асцярожна трэба, гэта тонкая гульня, ты ж бачыў, як Трамп сябе паводзіў. Маўчаць трэба, ніяк не рэагаваць.

Цяпер чытаюць

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае7

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі адкрываюць самы буйны завод боепрыпасаў у Еўропе3

Сын былога баскетбаліста зборнай Беларусі выйграў юніёрскі чэмпіянат свету ў складзе зборнай ЗША1

Памёр 50-гадовы спецназавец Буцько. Ён быў удзельнікам выкрадання і забойства Захаранкі і Ганчара39

У Малінаўцы ў сталіцы — моцны пажар1

У Мінску з'явіўся адзіны ў СНД апарат са штучным інтэлектам для лячэння раку7

У Тэатры беларускай драматургіі збіраюцца ставіць ідэолага «рускага свету» Захара Прылепіна20

Спявак Дзядзя Ваня страціў працу. Ён усё яшчэ адбывае хатнюю хімію9

«Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа». Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў расійскімі сілавікамі12

Як выглядае знутры самы вялікі пентхаус квартала Depo амаль за два мільёны даляраў ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае7

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць