Свет66

Новы ўрад Германіі рыхтуецца да рэкордных выдаткаў на войска

Будучы ўрад Германіі абмяркоўвае маштабныя інвестыцыйныя пакеты, якія могуць перавысіць сотні мільярдаў еўра.

Фрыдрых Мерц. Фота: Nietfeld / picture alliance via Getty Images

Як стала вядома Bild, падчас перамоваў паміж ХДС/ХСС і Сацыял-дэмакратычнай партыяй Германіі гаворка ішла аб стварэнні двух фондаў: аднаго для Бундэсвера (узброеных сіл), другога — для абнаўлення інфраструктуры.

Паводле інфармацыі Bild, у абодва фонды могуць унесці «значна больш за 100 мільярдаў еўра». Вядучыя нямецкія эканамісты ацанілі патрэбы ў 400 мільярдаў еўра для абароны і да 500 мільярдаў — для інфраструктурных праектаў.

Адначасова абмяркоўваецца магчымая рэформа «пазыковага тормазу» — закона, які стрымлівае рост дзярждоўгу. Лідар ХДС Фрыдрых Мерц выказаў асцярожную гатоўнасць да зменаў, але пакуль невядома, калі гэта можа адбыцца. Варыянт рэформы да канца сакавіка выглядае малаімаверным, а пасля стварэння новага ўрада «Альтэрнатыва для Германіі» і «левыя» могуць заблакаваць ініцыятыву, якая патрабуе дзвюх трацін галасоў у Бундэстагу.

Фрыдрых Мерц мае намер найбліжэйшым часам асабіста сустрэцца з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Мяркуецца, што адной з галоўных тэм сустрэчы стануць планы ўрада Германіі па фінансаванні абароны краіны.

Каментары6

  • Беларус
    02.03.2025
    И сразу после ультраправые придут к власти.
  • А
    02.03.2025
    Беларус, вы робіце памылку у сваім ніку.На расейскай мове,якой вы карыстаецеся,неабходна пісаць слова "беларус" праз літару О.Гэту памылку лёгка выправіць-проста пакінуць назву ніку як ёсць,а далей пісаць па-бкларуску.А то выглядае так,што не беларус вы,а белый рус.
  • DE
    02.03.2025
    Беларус, прыйдуць ультракрайнетурбо.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць