Грамадства99

Беларускія феміністкі Дар'я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч атрымаюць нямецкую прэмію — 10 тысяч еўра

Сёння, 7 сакавіка, беларускія феміністкі і абаронцы правоў жанчын Дар'я Афанасьева, Ірына Альхоўка і Юлія Міцкевіч атрымаюць у Берліне жаночую прэмію імя Ганны Кляйн, якая была заснавана ў 2012 годзе нямецкім палітычным фондам імя Генрыха Бёля, піша Deutsche Welle.

«Дар'я, Ірына і Юлія ўвасабляюць асаблівую ролю жанчын у пратэстах з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Пасля фальсіфікацыі выбараў Лукашэнкам яны ўзначалілі пратэсты за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі летам 2020 года, якія мабілізавалі амаль мільён грамадзян краіны», — паведамляецца ў абгрунтаванні журы. 

Прэмію назвалі ў гонар юрысткі і былой сенатаркі зямлі Берлін Ганны Кляйн, якая памерла ў 2011 годзе. Пераможцу выбірае журы з пяці чалавек.

Памер узнагароды, якая фінансуецца за кошт ахвяраванняў, складае 10 тысяч еўра.

Уручэнне прэміі адбудзецца 7 сакавіка а 19:00 паводле Берліна.

Каментары9

  • Фемініст
    07.03.2025
    Чорт, дык і мне дайце! Я за мірную рэвалюцыю, і я ад самых падгузнікаў пачуваюся феміністам!
  • На диету!Всем!
    07.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Filipp
    07.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Галыгіна адсвяткавала пад Мінскам дзень нараджэння ў рускім стылі — у какошніку і з тортам-матрошкай ШМАТ ФОТА37

На Мінскім моры ўтварыліся таросы ФОТАФАКТ1

У інстаграме маштабная ўцечка, пацярпелі 17,5 мільёна карыстальнікаў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану7

Меркаванне: «Жыццё-маліна» мусіць працягвацца, Мікіта беларусеў і беларусіў не для таго, каб гэта спынілася31

На мінскім бульвары Мулявіна з будынка Сбер Банка цячэ гарачая вада ВІДЭА4

Каля Мінска на віцебскай трасе перакулілася пажарная машына

Кузуркі — пажыўная і экалагічная ежа. Чаму ж людзі не хочуць іх есці?23

На якім Беларусь месцы ў свеце па запасах нафты?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць