Свет55

Адказнасць за кібератаку на X узяла прапалестынская хакерская суполка

Адказнасць за сёняшнюю DDoS-атаку на сацсетку Ілана Маска X узяла на сябе прапалестынская хакерская суполка Dark Storm Team, піша Newsweek. Маск сцвярджае, што атака была «звязана з IP-адрасамі, якія паходзяць з Украіны».

Ілан Маск у эфіры Fox сказаў, што сённяшняя кібератака на сацыяльную сетку была «звязаная з IP-адрасамі, якія паходзяць з тэрыторыі Украіны». Па яго словах, канчатковых высноў пакуль няма.

Раней адказнасць за DDoS-атаку на сябе ўзяла прапалестынская суполка хакераў Dark Storm Team. Група ў першую чаргу накіравана на заходнія арганізацыі, уключаючы ЗША, Украіну, ААЭ і Ізраіль.

За апошні месяц Dark Storm Team паспяхова атакавала Міжнародны аэрапорт Лос-Анджэлеса, порт Хайфа ў Ізраілі і Міністэрства абароны ААЭ.

У сваёй заяве CPR падкрэсліла ролю групы ў дэстабілізацыі лічбавых платформаў, уключаючы нядаўнюю атаку на X, падкрэсліўшы неабходнасць узмацнення кібербяспекі платформаў сацыяльных сетак, якія жыццёва важныя для глабальнай камунікацыі.

10 сакавіка Маск заявіў пра маштабную кібератаку на Х. Згодна інфармацыі на сайце Downdetector, першыя збоі ў працы сацсеткі сёння пачаліся каля 11 раніцы, найбольшую колькасць праблем заўважылі каля 17 і 20 гадзіны па еўрапейскім часе.

Каментары5

  • Лапідарны геніаналій
    11.03.2025
    Маск на відэа ў Салаўя саазаў што атака была з Украіны. Зноў гвізьдзяць?
  • Хто ўкураны, я ўкураны?
    11.03.2025
    Дзясяткі мільярдаў баксаў маск укінуў у сацсетку, якую з украінскіх IP лёгка могуць пакласці хакеры ў тапках?
  • free
    11.03.2025
    free Palestine!

Цяпер чытаюць

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы размятаюць квіткі ў Стамбул на чэрвень — усё праз канцэрт Каржа6

У пары патагонскіх мар у Мінскім заапарку нарадзіліся двое дзетак1

У Татарстане гарыць «Ніжнякамскнафтахім» — пацярпелі больш за 50 чалавек, адзін загінуў6

Апублікавалі праслухоўку тэлефонных размоў Лаўрова і Сіярта10

«Трохпакаёўка ля парку Чалюскінцаў за $30 000». Арандатар забіў гаспадыню і выставіў кватэру на продаж1

Магутны выбух адбыўся у Ніжнякамску ў Татарстане2

У Расіі вынесены прысуд пасынку вядомага артыста — ён забіў родную бабулю і брата6

«Я сяджу з Пратасевічам. Піпец!» Нявеста Рамана Пратасевіча расказала гісторыю іх знаёмства25

«Еўрабачанне» запускае конкурс у Азіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі4

У Крыме разбіўся самалёт з 29 расійскімі вайскоўцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць