Свет33

Дуда заклікаў размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі Польшчы

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заклікаў Злучаныя Штаты Амерыкі размясціць ядзерную зброю на тэрыторыі краіны ў якасці стрымлівальнага фактару супраць расійскай агрэсіі.

Фота: Paul Ellis/Pool Photo via AP

У інтэрв'ю газеце Financial Times ён адзначыў, што нядаўна абмяркоўваў гэтае пытанне са спецыяльным прадстаўніком ЗША па Украіне Кітам Келагам.​

Дуда падкрэсліў, што з моманту пашырэння межаў НАТА на ўсход у 1999 годзе павінна адбыцца і перамяшчэнне інфраструктуры альянсу на ўсход. Ён заявіў: «Для мяне гэта відавочна. Я думаю, што справа не толькі ў тым, што час прыйшоў, але і ў тым, што было б бяспечней, калі б гэтая зброя ўжо цяпер была тут».​

Прэзідэнт Польшчы выказаў надзею аднавіць праект па сумесным выкарыстанні ядзернай зброі, які ён безвынікова прадстаўляў адміністрацыі былога прэзідэнта Джо Байдэна ў 2022 годзе.

Ён таксама адзначыў, што рашэнне аб размяшчэнні амерыканскай ядзернай зброі павінна прымаць адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Дуда нагадаў пра заяву Уладзіміра Пуціна, зробленую ў 2023 годзе, аб перамяшчэнні расійскай тактычнай ядзернай зброі ў саюзную Беларусь: «Расія нават не вагалася, калі перамяшчала сваю ядзерную зброю ў Беларусь. Яны не пыталіся ні ў каго дазволу».​

Каментары3

  • Іксперд
    13.03.2025
    Калі палякам кнопку не дадуць, то які сэнс у размяшчэнні ядзернай зброі? Толькі лішняя рызыка патрапіць пад прэвентыўны ўдар, а профіту нуль.

    [Зрэдагавана]
  • Іксперд
    13.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Юзiк
    13.03.2025
    Такое адчуванне, што Дуда апошнi месяц не чытаў навiны.
    Iнакш прасiў бы ў Макрона, а не Трампа.

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме24

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць