Грамадства22

Баранавіцкі клінер знайшоў вялікую суму грошай у падушцы кліенткі

Кліентка і сама не здагадвалася пра гэтую схованку. 

Грошы, якія клінер адшукаў у падушцы кліенткі. Фота: інстаграм chistka_podushek_na_viezde

Незвычайнай знаходкай падзяліўся ў інстаграме працаўнік баранавіцкай фірмы, якая аказвае паслугі па чыстцы падушак.

У адной з падушак, якая паступіла да іх на чыстку, ён знайшоў скрутак з доларамі і еўра. Агульная сума знойдзеных грошай складае каля $4300. Клінер вырашыў вярнуць гэтыя грошы гаспадыні.

Але, як выявілася, сама жанчына не ведала пра гэтую схованку. Падушка належала яе бабулі, якая памерла ў снежні. Пра бабуліны зберажэнні яна здагадвалася, але не магла ўявіць, што такая хавала грошы проста ў падушцы. 

Як распавёў «Анлайнеру« Рэнат, уладальнік клінінгавай кампаніі, з такой буйной знаходкай у старой падушцы ён сутыкнуўся ўпершыню.

«За 17 гадоў працы максімум, што траплялася, — дробныя манеты, і тое ў асноўным савецкія. Вядома, пра грошы я адразу паведаміў заказчыцы — інакш ніяк, я прывык жыць сумленна. Патэлефанаваў, спытаў: «А чыя гэта падушка?» Калі пачуў, што бабуліна, сказаў: «Ну, значыць, віншую, бабуля вам пакінула падарунак».

Узнагароджання для сябе клінер ніякага не ўзяў, толькі папрасіў дазволу зняць відэа і фота для Instagram.

Каментары2

  • Чытач
    15.03.2025
    Гэты самы артыкул сёньня быў, але ад асобы жанчыны. Які зь іх лепшы?
  • Бела-чырвона-белы
    15.03.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын5

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць