Свет4040

Прэзідэнт ЗША папулярны як ніколі

Паводле даных апытання NBC News, Дональд Трамп па-ранейшаму карыстаецца велізарнай папулярнасцю сярод амерыканцаў — нягледзячы на падзенне фондавага рынку. 47% лічаць, што ён добра выконвае сваю працу.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Luis M. Alvarez

Гэта асабісты рэкорд 45-га і 47-га прэзідэнта: за ўвесь час знаходжання ў Белым доме ён ніколі не меў такога высокага ўзроўню адабрэння, піша Bild.

Найбольшую падтрымку атрымала міграцыйная палітыка Трампа — 56% апытаных задаволены гэтым кірункам. 47% ухваляюць радыкальнае скарачэнне дзяржапарату.

41% падтрымліваюць палітыку прэзідэнта адносна НАТА і Украіны, тады як 40% крытыкуюць яго за гэта.

У той жа час рэйтынгі дэмакратаў дасягнулі гістарычнага мінімуму.

Толькі 29% рэспандэнтаў лічаць, што Дэмакратычная партыя выказвае іх інтарэсы.

Асноўная праблема — дэфіцыт лідараў. Амаль траціна апытаных не можа назваць ніводнага дэмакрата, які мог бы стаць моцным кандыдатам у прэзідэнты.

Рэйтынг Камалы Харыс — усяго 9%, і больш пераканаўчых фігур у дэмакратаў пакуль не бачна.

Каментары40

  • Жвір
    17.03.2025
    Не выканаў ніводнага перадвыбарчага абяцаньня, але часу прайшло ня шмат, людзі яшчэ ў чаканьні, крэдыт даверу яшчэ захоўваецца.
  • Вольга
    17.03.2025
    Калі паспяхова дзейнічае сістэма прапаганды замест СМІ - у свеце няма краін, якія мелі б імунітэт ад фашызму. Маск і Цукерберг - суадказныя за тое, што цяпер адбываецца ў ЗША.
  • Жур
    17.03.2025
    Жвір , никто не выполняет. Но этот хоть старается

Цяпер чытаюць

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?8

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Маразы адступяць у чацвер

Севярынец звярнуўся да Калеснікавай: Маша, ты наша!22

Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі6

Міліцыя знайшла нечаканую нагоду аштрафаваць мінчука за ролік у сацсетках8

Ініцыятыва «Будзьма беларусамі!» прызнаная «экстрэмісцкім фармаваннем»6

Найхаладней гэтай ноччу было на Палессі, але мінімум не пабіты

У Мінсувязі патлумачылі, чаму так і не адмянілі роўмінг з Расіяй3

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?9

Беларуская бягуха пра перавагу грудзей на фінішы: Смешна, але факт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?8

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць