Свет33

Павел Дураў падзякаваў французскім следчым

Кіраўнік Telegram пракаментаваў вяртанне з Францыі ў Дубай.

Фота: сацсеткі

«Як вы, магчыма, чулі, я вярнуўся ў Дубай пасля некалькіх месяцаў, праведзеных у Францыі, з-за расследавання, звязанага з дзейнасцю злачынцаў у Telegram. Працэс працягваецца, але прыемна вярнуцца дадому», — напісаў заснавальнік Telegram Павел Дураў у сваім канале.

У суботу стала вядома, што Дураву дазволілі часова пакінуць Францыю, і з дазволу ўладаў ён з’ехаў у Дубай.

Дураў быў затрыманы ў жніўні мінулага года ў Францыі, яму прад’явілі абвінавачванні, звязаныя з злоўжываннямі ў Telegram, і забаранілі пакідаць краіну.

«Я хачу падзякаваць следчым суддзям за тое, што яны дазволілі гэтаму адбыцца, а таксама маім адвакатам і камандзе за іх нястомныя намаганні, накіраваныя на тое, каб даказаць, што ў пытаннях мадэрацыі, супрацоўніцтва і барацьбы са злачыннасцю Telegram на працягу многіх гадоў не толькі выконваў, але і пераўзыходзіў свае юрыдычныя абавязацельствы», — адзначыў Дураў.

Каментары3

  • Отец Засандалий
    17.03.2025
    Не пользуюсь.
  • Гы
    17.03.2025
    На фоне дзвярэй дзякаваў? :)
  • Ігар Лямеш
    17.03.2025
    " ...за іх нястомныя намаганні, накіраваныя на тое, каб даказаць, што ў пытаннях мадэрацыі, супрацоўніцтва і барацьбы са злачыннасцю Telegram на працягу многіх гадоў не толькі выконваў, але і пераўзыходзіў свае юрыдычныя абавязацельствы."

    Т.б. існуе юрыдычны механізм, які можа пазбавіць карыстальнікаў Telegram ад ботаў, прапануючых распаўсюд наркотыкаў у Беларусі, а ахоўную зону беларускай чыгункі і прылеглыя да яе пабудовы ад надпісаў з рэкламай гэтых телеграм-ботаў?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы ў Мінску пачалі прадаваць першую маладую беларускую бульбу7

Брытанец, які адсядзеў 38 гадоў у турме за забойства, выйшаў на волю: ён аказаўся невінаватым1

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць