Культура22

Энтузіясты пераклалі на беларускую мову культавых «Герояў 3»

Класічная стратэгія «Heroes of Might and Magic III» здабыла поўную беларускую лакалізацыю. Фанаты гульні паспелі пастарэць, пакуль дачакаліся гэтай падзеі. 

Адзін з гарадоў у «Героях 3»

Пра тое, што цяпер усе неабходныя элементы гульні даступныя на беларускай мове, паведаміла каманда перакладчыкаў ReZervatioN.

Heroes of Might and Magic III — гэта легендарная пакрокавая стратэгія ў жанры фэнтэзі, выпушчаная ў 1999 годзе кампаніяй New World Computing. Гульня прапануе ўзяць на сябе кіраванне выдуманага каралеўства, разбудоўваць гарады са спецыфічным наборам пабудоў для кожнай фракцыі, развіваць свайго ўнікальнага героя са сваімі асаблівымі здольнасцямі, вандраваць ім па карце свету, збіраючы артэфакты і армію, каб удзельнічаць у бітвах з іншымі фракцыямі і выпадковымі ворагамі.

Галоўнае меню «Герояў 3» у беларускай лакалізацыі. Фота: тэлеграм-канал ReZervatioN
Беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу гульні. Фота: тэлеграм-канал ReZervatioN

Нягледзячы на тое, што гульні ўжо чвэрць стагоддзя і выйшлі больш новыя часткі, менавіта трэцяя частка серыі застаецца ўлюбёнай сярод фанатаў дагэтуль. Падтрымліваць цікаўнасць да яе дапамагаюць шматлікія моды і паляпшэнні. 

Энтузіясты з ReZervatioN пераклалі ўсе асноўныя тэкставыя элементы, неабходныя для гульні, уключаючы меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў і ўменняў, а таксама графічныя элементы інтэрфейсу. Дзякуючы дапамозе суполкі łokar, былі перакладзеныя ўсе сюжэтныя кампаніі асноўнай гульні і двух дапаўненняў.

Беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу гульні. Фота: тэлеграм-канал ReZervatioN
Беларуская лакалізацыя інтэрфэйсу гульні. Фота: тэлеграм-канал ReZervatioN

Разам з тым, у фінальнай версіі беларусізацыі засталіся некаторыя моманты, якія не атрымалася цалкам адаптаваць. Так, арыгінальная агучка відэаролікаў сюжэтных кампаній была пакінутая без перакладу, бо адсутнічае якасны генератар беларускамоўнага голасу. Не былі перакладзеныя асобныя несюжэтныя карты, а таксама гульнявыя рэдактары — праз тэхнічныя складанасці іх інтэграцыі.

На гэты момант працягваецца праца над перакладам сюжэтных кампаній дапаўнення «Подых смерці» і ўсіх асобных сцэнараў, якім займаецца суполка łokar.

Інструкцыю па ўстаноўцы беларусізатара «Герояў мяча і магіі» 3 можна адшукаць на сайце суполкі ReZervatioN. 

Каментары2

  • Антосік
    19.03.2025
    Ну вось можна жа рабіць разам і якасна, браво, поспехаў!
  • Пачынаецца
    19.03.2025
    Пачынаецца тыдзень перакладаў

Цяпер чытаюць

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь сёлета была топавым рынкам збыту для многіх расійскіх прадуктаў. Што ў спісе?8

У афрыканскай дзяржаве Нігер знікла вялікая партыя ўрану. За гэтым могуць стаяць Іран ці Расія2

У Старых Дарогах зладзілі навагодні прабег тэхнікі ВІДЭА4

Ікра, вугор і нарвежскі ласось. У Мінску адкрылася флагманская крама морапрадуктаў ФОТА11

«У мяне ў вачах быў жах памерам з Атлантыку». Гурневіч расказаў, як «разведчык» Пратасевіч хадзіў на рэдакцыйнае заданне11

Што за хакеіст збіў Лукашэнку проста падчас гульні13

На вуліцы Нью-Ёрка Гэнік Лойка зляпіў са снегу Міндоўга4

Каля Запарожскай АЭС абвясцілі часовае перамір’е

Польшча за 2 гады і 2 мільярды еўра паставіць шчыт ад дронаў на беларускай мяжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе7

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць