Грамадства

За мінулы год колькасць эканамічных злачынстваў у Беларусі вырасла амаль на 20 працэнтаў

У 2024 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 73 270 злачынстваў — на 14,2% менш, чым у 2023-м (85 374), піша «Радыё Свабода» са спасылкай на праведзены выданнем «Позірк» аналіз звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Але злачынстваў эканамічнага характару колькасць, наадварот, вырасла.

Фота ілюстрацыйнае

Колькасць злачынстваў, учыненых «супраць парадку ажыццяўлення эканамічнай дзейнасці», за год стала большай на 19,3% (рост з 1 560 да 1 861).

Агулам было кваліфікавана:

  • як «выраб, захоўванне або збыт падробленых грошай або каштоўных папер» — 470 зарэгістраваных злачынстваў, або 25,3% ад агульнай колькасці (летась было 566; −17%),

  • «ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў» — 283, або 15,2% (229; +23,6%),

  • «набыццё або збыт матэрыяльных каштоўнасцяў, загадзя здабытых злачынным шляхам» — 66, або 3,6% (50; +32%).

Выяўлена 1 086 асоб, якія ўчынілі злачынствы эканамічнага характару (651; +66,8%).

Усяго ж, згодна з афіцыйнай статыстыкай, было выяўлена 37 839 грамадзян, якія ўчынілі злачынствы (у 2023 годзе было 38 660; −2,1 працэнта).

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе32

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Усе навіны →
Усе навіны

Як у апошнія дні з размахам пакалядавалі беларусы па ўсёй краіне ВІДЭА5

Сырскі анансаваў контрнаступы УСУ14

Манашкі са Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швецыі9

Мінску трэба выдушыць з сябе правінцыйнасць і вярнуць нахабства і бляск Вялікага Горада27

Якія самыя дарагія карціны ў Нацыянальным мастацкім музеі4

Падчас пратэстаў у Іране загінула як мінімум 5000 чалавек1

На паказе кіно ў Мінску гледачы пабіліся і сталі аблівацца газіроўкай — што здарылася?18

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе32

Трамп запрасіў Лукашэнку ўвайсці ў Раду міру па Газе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць