Літаратура

Выйшла з друку белетрызаваная аўтабіяграфія Макса Шчура

Двухтомная кніга ўспамінаў лаўрэата прэміі Гедройця 2016 года Макса Шчура «Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» днямі выйшла з друку. Гэта першая публікацыя новай выдавецкай ініцыятывы SayBeat, піша Budzma.org.

Maks-Szczur.jpg

Гэта кніга — белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар Макс Шчур азначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам.

Ніякіх падрабязнасцяў, у тым ліку інтымных, ён ад чытачоў не хавае. Жыццё продкаў у Буэнас-Айрэсе, дзяцінства часоў «перабудовы» ў Берасці і Карэлічах, sex drugs rock’n’roll і пачуццёвая анархія ў Менску, пошукі сэнсу, грошай і кахання ў Празе і Стакгольме — усё гэта аўтар апісвае, «не цураючыся ніякіх тэмаў, выразаў і вобразаў». Верагодна, што такой шчырай кнігі ў белліце яшчэ не было.

Аб’ём кнігі — 430 старонак (першы том) і 500 старонак (другі). 

Кнігу можна набыць у варшаўскай кнігарні «Кнігаўка».

Макс Шчур — палітэмігрант, паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі Гедройця(2016 года за раман «Завяршыць гештальт» і прэміі Юхнаўца 2004 года за раман «Там, дзе нас няма». З 1998 года жыве ў Чэхіі. Аўтар шэрага кніг паэзіі і прозы («Ліст, знойдзены на папялішчы», «Галасы», «Кінараман»), перакладчык з англійскай, іспанскай, чэшскай і іншых моў. Галоўны рэдактар сайта «Невідочнае места» (2003—2008) і віртуальнага літаратурнага часопіса «ЛітРаж» (2013—2020). Пераклаў на беларускую фільм «Крымінальнае чытво», у 2008—2020 гадах як перакладчык супрацоўнічаў з тэлеканалам «Белсат». Аўтар ютуб-канала, дзе публікуе свае пераклады песень і развагі пра будызм.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць