Свет44

Чарговы скандал з адміністрацыяй Трампа: журналісты знайшлі ў інтэрнэце персанальныя даныя топ-чыноўнікаў

Нямецкі часопіс Der Spiegel правёў расследаванне і выявіў, што нумары тэлефонаў і электронныя адрасы, нават паролі да паштовых скрыняў некаторых кіраўнікоў службы бяспекі Дональда Трампа былі даступныя ў сеціве.

Міністр абароны ЗША Піт Хэгсэт. Фота: AP Photo / Mark Schiefelbein

Расследаванне часопіса выявіла, што ў сеціве ўтрымліваюцца звесткі дарадцы Трампа ў нацыянальнай бяспецы Майка Уолца, каардынатара разведкі Тулсі Габард і міністра абароны Піта Хэгсэта, са спасылкай на расследаванне піша «Еўрапейская праўда».

Як адзначаецца, інфармацыя была сабрана праз камерцыйныя пошукавыя сістэмы і апублікаваныя ў сеціве даныя карыстальнікаў.

Многія з гэтых нумароў і адрасоў да гэтага часу актыўна выкарыстоўваюцца.

Яны звязаны з акаўнтамі ў сацыяльных сетках Instagram, LinkedIn, Dropbox і праграмамі для трэкінгу фізічнай актыўнасці.

Тэлефонныя нумары, у сваю чаргу, адпавядаюць профілям у WhatsApp і Signal.

У расследаванні адзначылі, што гэта сведчыць аб новай сур'ёзнай уразлівасці ў сістэме бяспекі Вашынгтона.

Праз гэтыя агульнадаступныя даныя варожыя спецслужбы маглі б атрымаць доступ да прылад і перапісцы шляхам усталёўкі шпіёнскіх праграм. Не выключана, што замежныя агенты маглі сачыць за камунікацыяй, калі Габард, Уолц і Хэгсэт вялі абмеркаванне ваеннага ўдару ў чаце Signal.

Пакуль незразумела, ці вялося абмеркаванне менавіта праз акаўнты Signal, прывязаныя да прыватных нумароў,

а Габард адмовілася даваць каментары.

У той жа час часопіс устанавіў, што па стане на сераду, 26 сакавіка, прывязаныя да Signal нумары Габард і Уолца ўсё яшчэ былі даступныя анлайн.

Кантактныя даныя Габард, Хэгсэта і Уолтца часткова былі знойдзеныя ў адкрытых базах, часткова — у шматлікіх уцечках пароляў. Уцечкі пароляў — распаўсюджаная з'ява ў інтэрнэце. Напрыклад, у 2019 годзе даследчык Трой Хант знайшоў на хакерскім форуме больш за 773 млн электронных адрасоў і больш за 21 млн пароляў.

З тых часоў адбыліся новыя ўцечкі — хакеры ўвесь час складаюць новыя базы, каб прадаць іх.

Дадзеныя міністра абароны Хэгсэта журналісты знайшлі праз камерцыйны сэрвіс кантактных даных, які звычайна выкарыстоўваюць кампаніі для маркетынгу і падбору персаналу.

Дастаткова было пазначыць спасылку на ягоны профіль у LinkedIn — і сістэма выдала нумар мабільнага і Gmail-адрас.

Гэты адрас і паролі да яго былі знойдзеныя больш за 20 адкрытых уцечак. З адкрытых крыніц бачна, што адрас выкарыстоўваўся да нядаўняга часу, адзначылі ў расследаванні.

А яго мабільны нумар быў прывязаны да акаўнта ў WhatsApp, які, верагодна, нядаўна выдалілі.

Мабільны нумар і пошту Уолца таксама ўдалося знайсці праз той сэрвіс.

Па даных журналістаў, Габард аказалася асцярожней і, падобна, заблакавала свае даныя ў некаторых сэрвісах, якія ўтрымлівалі інфармацыю аб яе калегах.

Аднак яе электронная пошта ўсё роўна з'яўляецца на сайтах, у прыватнасці WikiLeaks і Reddit.

Усяго яе e-mail знойдзены больш чым у дзесяці ўцечках. У адной з іх — таксама нумар тэлефона, які, пасля аднаўлення, прывёў да актыўных акаўнтаў у WhatsApp і Signal.

Журналісты дадалі, што праінфармавалі Габард, Уолца і Хэгсэта аб інфармацыі. Таксама яны не правяралі, ці паролі да электронных скрыняў усё яшчэ працуюць.

Нагадаем, інцыдэнт пачаўся калі галоўны рэдактар ​​The Atlantic Джэфры Голдберг апублікаваў матэрыял, дзе сцвярджаў, што дарадца Трампа па пытаннях нацбяспекі Уолц памылкова дадаў яго ў чат Signal, дзе топ-чыноўнікі адміністрацыі абмяркоўвалі ўдары па Емене. Сам Трамп тым часам настойвае, што ў перапісцы паміж яго камандай у Signal не было нічога, што магло б «скампраметаваць» планы нападу ў Емене, хоць ён і прызнаў, што хтосьці, магчыма, «аблажаўся».

Каментары4

  • Беларус
    27.03.2025
    А чего еще можно было ожидать от администрации Трампа, состав которой набирался по принципу лапидарной лояльности, а не на основании профессиональных качеств. Трамп назначил лояльных шоуменов на должности, связанные с безопастностью, которые про безопасность ничего не знают, максимум видели в голивудских фильмах. Кстати, этим уже исправно пользуются российские и китайские спецслужбы. А кремль так вообще аплодируют решениям «лапидарного гения» Трампа.
  • понятно
    27.03.2025
    трампу, как и его чиновникам - плевать.
    По трампу, они, все - добрые люди, с нормальной точки зрения, они, все - гордые в своей некомпетентности бездари.....
  • Возбуждаем хомячков о потерявших свою страну.
    27.03.2025
    Наша Нива отрабатывает заказы соросят? Про скандалы в админстрации байдена не писало.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Памерла 45-гадовая экс-палітзняволеная Тамара Каравай. Летась яе вызвалілі па памілаванні20

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць